і мёд, і масла, і авечак, і тлустых цялят; і прынеслі гэта Давіду і людзям яго, якія былі з ім, на ежу, бо меркавалі, што народ быў змучаны голадам і смагаю ў пустыні.
ЭКЛЕЗІЯСТА 11:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кідай свой хлеб на бягучую ваду, бо праз доўгі час знойдзеш яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Пускай хлеб свой па вадзе, таму што праз шмат дзён знойдзеш яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хлеб свой пускай па вадзе, час міне, і зноў знойдзеш яго. |
і мёд, і масла, і авечак, і тлустых цялят; і прынеслі гэта Давіду і людзям яго, якія былі з ім, на ежу, бо меркавалі, што народ быў змучаны голадам і смагаю ў пустыні.
Бязбожнік робіць ілжывую справу, а для таго, хто сее справядлівасць, — пэўная ўзнагарода.
Раніцаю сей сваё зерне, і да вечара хай не спыніцца твая рука, бо не ведаеш, што лепш атрымаецца: адно ці другое, а можа, аднолькава будуць добрымі.
У пяты год будзеце есці плады іх, каб павялічыўся для вас ураджай з іх. Я — Госпад, Бог ваш!
І, калі дом той будзе варты, сыйдзе супакой ваш на яго. А калі не будзе варты, супакой ваш да вас вернецца.
І хто хаця б напіцца дасць кубак халоднай вады аднаму з гэтых найменшых толькі за імя вучня, сапраўды кажу вам: не страціць ён узнагароды сваёй».
І, адказваючы, Валадар скажа ім: “Сапраўды кажу вам: “Што зрабілі вы аднаму з гэтых братоў Маіх найменшых, тое Мне зрабілі”.
і шчасны будзеш, бо тыя, што запрошаны, не маюць чым адплаціць табе. Адплачана табе будзе пры ўваскрашэнні справядлівых».
Бо так ёсць: хто скупа сее, той скупа і сажне, а хто шчодра сее, той шчодра і жаць будзе.
Бо Бог справядлівы і не забудзе ўчынкаў вашых і працу любові, якую выказалі вы дзеля імя Яго, вы, якія паслугавалі і паслугуеце святым.