САФОНА 3:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) рэшта Ізраэля. Не будзе дапускацца злачыннасці, не будзе гаварыць ілжыва, і не знойдзецца ў вуснах іх падману; яны бо будуць пасвіцца і вылежвацца, і не будзе каму іх палохаць”». Біблія (пераклад А.Бокуна) Рэшта Ізраіля ня будзе рабіць беззаконьне і ня будзе гаварыць хлусьні, і ня знойдзецца ў вуснах іхніх язык падманлівы, бо яны будуць пасьвіцца і супачываць, і ніхто ня будзе палохаць [іх]». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Рэшта Ізраіля ня будзе рабіць няпраўды, ня будзе гаварыць маны, і ня знойдзецца ў вуснах у іх языка падступнага, бо самыя будуць пасьвіцца і пакоіцца, і ніхто не патрывожыць іх. |
Будзеш адпачываць, і не будзе каму цябе палохаць, і многія будуць запабягаць перад тваім абліччам.
Пакінутыя гарады Араэра стануцца для статкаў; і будуць яны там спачываць, і не будзе нікога, хто б спалохаў [іх].
І будзе там сцежка і дарога; і назавуць яе святой дарогай: не будзе ісці ёю нячысты; будзе ім дарога роўная, так што па ёй не будуць хадзіць неразумныя.
у справядлівасці будзеш угрунтаваны. Будзеш ухаваны ад здзеку, бо не будзеш баяцца, і ад жаху, бо ён не наблізіцца да цябе.
І, калі нават застанецца у ёй дзесятая частка, яна зноў будзе аддадзена на вынішчэнне; як тэрэбініт або як дуб, ад якіх, калі іх ссякуць, штосьці трывалае застаецца. Святым насеннем будзе тое, што застанецца пасля яго.
А ўвесь твой народ будзе народам справядлівых, якія атрымаюць у спадчыну навечна зямлю, парастак насаджэння Майго, твор рукі Маёй на ўслаўленне.
І сказаў Ён: «Напэўна, гэта Мой народ, сыны, якія Мяне не падмануць! І стаў Я ім Збаўцам».
І стане Сарон выганам для статкаў, а лагчына Ахор — месцам спачынку для валоў, на карысць народу Майму, якія шукалі Мяне.
І Я пастаўлю над імі пастыраў, і будуць пасвіць іх; і не будуць яны больш палохацца і баяцца, і не трэба будзе нікога пералічваць, — кажа Госпад.
Дык не бойся, слуга Мой, Якуб, — кажа Госпад, — не палохайся, Ізраэль, бо вось, Я вызвалю цябе з зямлі далёкай і патомства тваё з зямлі палону іх, і вернецца Якуб, і адпачне, і бяспечны будзе, і не будзе каго яму баяцца,
Але вось якім будзе запавет, які Я заключу з домам Ізраэля па тых днях, — кажа Госпад, — Я размяшчу закон Мой у нутры іх ды ў сэрцы іх напішу яго, і буду ім Богам, а яны будуць Мне народам.
І будуць несці яны сваю ганьбу і ўсю нявернасць, якой дапусціліся адносна Мяне, калі жылі бяспечна на зямлі Сваёй, і ніхто не будзе іх непакоіць.
«Дык пазнаеце тады, што Я — Госпад, Бог ваш, Які жыве на Сіёне, гары Маёй святой; і Ерузалім будзе месцам святым, і чужынцы больш не будуць праходзіць праз яго.
Я дам супакой на межах вашых, і будзеце вы спаць і не будзе каму вас палохаць. Я прыму дзікіх звяроў, і меч не пройдзе па зямлі вашай.
І кожны будзе сядзець пад сваім вінаградам і пад сваім дрэвам фігавым, і не будзе ніхто страшыць іх; бо гэта сказалі вусны Госпада Магуццяў.
і зраблю кульгавых рэштаю, і таго, хто пакутаваў, зраблю народам магутным». І будзе валадарыць над імі Госпад на гары Сіён з гэтага часу і навек.
Пасві народ Твой кіем Тваім, статак спадчыны Тваёй, пражываючых самотна ў лесе сярод садоў; хай пасвяцца яны ў Басане і Галаадзе, як у дні даўнія.
І будзе бераг марскі для астатку з дому Юды: там будуць яны пасвіць, у дамах Аскалона будуць увечары адпачываць, бо наведае іх Госпад, Бог іх, і пераменіць долю іх.
Госпад справядлівы пасярод іх, не зробіць несправядлівасці, штораніцы выдасць рашэнне Сваё, як святло, што не гасне; але ліхотнік не ведае сораму.
але пасеў супакою будзе: вінаград дасць плод свой і зямля радзіць будзе, і ўсё гэта даю ў спадчыну рэшце гэтага народа.
Дык вось што павінны вы рабіць: кажыце праўду кожны блізкаму свайму і ў супакоі судзіце ў брамах вашых,
Гэта кажа Госпад: “Вярнуся Я зноў на Сіён і пасялюся ў Ерузаліме; Ерузалім назавуць горадам Праўды, і гару Госпада Магуццяў — Святою Гарой”.
Пашле Сын Чалавечы анёлаў Сваіх, і яны збяруць з Валадарства Яго ўсе згаршэнні і тых, што чыняць беззаконне,
Убачыў Ісус, што Натанаэль ідзе да Яго, і кажа пра яго: «Вось праўдзівы ізраэлец, у якім няма хітрасці».
А калі б вы нават пацярпелі дзеля справядлівасці, вы шчасныя. Не палохайцеся іх пагроз ды не трывожцеся,
Ведаем, што кожны, хто нарадзіўся ад Бога, не грашыць, але той, які народжаны ад Бога, захоўвае сябе, і ліхі не дакранецца да яго.
І нішто заганнае не ўвойдзе ў яго, і ніводзін, хто чыніць агіду і хлусню, а толькі тыя, што запісаны ў кнізе жыцця Ягняці.
Удзелам жа палахлівых, няверных, нягоднікаў, забойцаў, распуснікаў, чараўнікоў, балванапаклоннікаў і ўсіх хлуслівых будзе палымнеючае возера агню і серкі, што ёсць другая смерць».