ПСАЛТЫР 46:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Воды ракі радуюць горад Божы, святы прыпынак Найвышэйшага. Біблія (пераклад А.Бокуна) [Вось] рака, струмяні ейныя радуюць горад Божы, сьвятую сялібу Найвышэйшага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) выбраў нам спадчыну нашу, красу Якава, якога палюбіў. |
Песня ўзыходжання. Тыя, што здавераны ў Госпадзе, падобныя да гары Сіён: яна не зварухнецца, трывае на век.
Дай мне пачуць на світанні міласэрнасць Тваю, бо ўсклаў я надзею на Цябе. Дай мне спазнаць дарогу, па якой я пайду, бо да Цябе ўзвысіў я душу маю.
І ўспамагае ім Госпад, і вызваляе іх, і вырывае іх ад бязбожных, і збаўляе іх, бо яны хінуцца да Яго.
І ўжо прыйшла ранішняя варта, і вось, Госпад, назіраючы за лагерам егіпцян праз вогненны і воблачны слуп, збянтэжыў войска іх;
І, калі выцягнуў Майсей руку над морам, яно на світанні вярнулася на ранейшае месца; і на ўцякаючых егіпцян нахлынулі воды, і апусціў іх Госпад у сярэдзіну хваль.
і сказаў Ён мне: «Сын чалавечы, гэта месца пасада Майго і месца слядоў ног Маіх, дзе Я буду вечна жыць сярод ізраэльцаў; ужо дом Ізраэля не апаганіць Майго святога імя — ані ён сам, ані цары яго — распустай сваёю і трупамі сваіх цароў у смерці іх,
Такім чынам, цяпер будуць яны трымаць далёка ад Мяне сваю нявернасць і трупы сваіх цароў, і Я буду жыць сярод іх заўсёды.
І завёў ён мяне назад да брамы дома, і вось, выцякала вада з-пад парога дома на ўсход, бо пярэдні бок дома быў накіраваны на ўсход, а вада выцякала з-пад правага боку храма на поўдзень ад ахвярніка.
Не пушчу гарэння гневу Майго, не павярнуся, каб знішчыць Эфраіма, бо Я — Бог, а не чалавек, пасярод Цябе — святы, і не прыйду з пагрозаю.
І будзеце ведаць вы, што Я ёсць сярод Ізраэля, і што Я — Госпад, Бог ваш, і няма іншага; і народ Мой не будзе больш асаромлены на векі.
Скасаваў Госпад твой прысуд, адвярнуў ад цябе ворагаў тваіх; цар Ізраэля, Госпад, пасярод цябе, не будзеш болей баяцца ліха.
Гэта кажа Госпад: “Вярнуся Я зноў на Сіён і пасялюся ў Ерузаліме; Ерузалім назавуць горадам Праўды, і гару Госпада Магуццяў — Святою Гарой”.
Кажу вам: хутка ўчыніць ім абарону. Але, прыйшоўшы, Сын Чалавечы ці знойдзе веру на зямлі?»
Бо Госпад, Бог твой, ходзіць пасярод лагера твайго, каб берагчы цябе ад ворагаў тваіх і выдаваць іх табе; хай лагер твой будзе святы, і хай не ўбачыць Ён аніякай нячыстасці ў ім і не пакіне цябе.
Анёлу царквы, што ў Эфесе, напішы: Вось што кажа Той, Які трымае сем зорак у Сваёй правай руцэ, Які ходзіць пасярод сямі залатых светачаў: