І быццам бы святло паўдзённае ўзыдзе для цябе пад вечар, і, калі ты падумаеш, што цябе пакрыла цемра, заззяеш, як зараніца.
ПСАЛТЫР 112:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ДЗАЙН. Узышло ў цемры святло для справядлівых, ГЭТ. Ён спагадны, і міласэрны, і справядлівы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Узыходзіць у цемры сьвятло правым, літасьцівы і спагадлівы, і праведны [Бог]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Высокі над усімі народамі Гасподзь; над нябёсамі слава Ягоная. |
І быццам бы святло паўдзённае ўзыдзе для цябе пад вечар, і, калі ты падумаеш, што цябе пакрыла цемра, заззяеш, як зараніца.
Хто ідзе ўслед за справядлівасцю і міласэрнасцю, той знойдзе жыццё, і справядлівасць, і славу.
Хто з вас баіцца Госпада, слухаючы голас паслугача Яго, хто ходзіць у цемры і няма яму святла — хай спадзяецца на імя Госпада і хай абапіраецца на Бога свайго.
калі адкрыеш душу сваю перад галодным, а душу засмучаную ўмацуеш, тады зазіхаціць святло тваё ў цемры і цемра твая стане поўднем.
Тады зазіхаціць святло тваё, быццам зара, і аздараўленне тваё хутчэй пачнецца, а справядлівасць твая пойдзе перад абліччам тваім, а слава Госпада наблізіцца да цябе.
І для вас, шануючых імя Маё, узыдзе сонца справядлівасці, і аздараўленне будзе ў промнях яго; і вы выйдзеце, і будзеце скакаць, як адкормленыя цяляты,
Будзьце ж між сабой спагаднымі, міласэрнымі, даруйце адны адным, як і Бог дараваў вам у Хрысце.
Калі вы ведаеце, што Ён справядлівы, дык ведайце, што кожны, хто чыніць справядлівасць, з Яго нарадзіўся.
Гэтым выяўляюцца дзеці Божыя і дзеці д’ябла: кожны, хто не робіць справядлівасці, не ёсць ад Бога, таксама як і той, хто не любіць брата свайго.
Дзеткі! Хай ніхто вас не зводзіць. Хто робіць справядлівасць, той справядлівы, як і Ён справядлівы.