Ён падышоў і пацалаваў яго. Адразу, як пачуў Ізаак пах адзення яго, дабраславіўшы яго, сказаў: «Вось жа, пах сына майго, як водар поля запоўненага, якое дабраславіў Госпад.
ПЕСЬНЯ 4:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сотавы мёд сцякае з вуснаў тваіх, о нявеста, мёд і малако пад тваім языком, а водар шатаў тваіх — як духмянасць Лібана. Біблія (пераклад А.Бокуна) Мёд сотавы сьцякае з вуснаў тваіх, нявеста, мёд і малако пад языком тваім, а водар шатаў тваіх — як водар Лібану. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сотавы мёд цякучы - губы твае, нявеста, мёд, малако пад тваім языком, і водар адзежы тваёй, як духмянасьць Лівана. |
Ён падышоў і пацалаваў яго. Адразу, як пачуў Ізаак пах адзення яго, дабраславіўшы яго, сказаў: «Вось жа, пах сына майго, як водар поля запоўненага, якое дабраславіў Госпад.
Страх Госпада чысты, трывае на векі вечныя, суды Госпада праўдзівыя і адначасова справядлівыя.
Узлюбіў Ты справядлівасць і ўзненавідзеў беззаконне, таму намасціў цябе, Божа, Бог твой алеем радасці больш за супольнікаў тваіх.
Якое цудоўнае каханне тваё, сястра мая, нявеста, лепшае каханне тваё, чым віно. Ды пах алейкаў тваіх лепшы за ўсе водары.
Быццам стужка чырвоная — вусны твае, і мова твая салодкая; як паловы гранатавага яблыка — шчокі твае пад вэлюмам тваім.
«Хай увойдзе ўлюбёны мой у сад свой і хай пакаштуе найлепшыя плады яго». «Увайшоў я у сад мой, сястра мая, нявеста; збіраў міру маю з пахамі маімі, спажываў соты з мёдам, піў віно з малаком маім. Ежце, сябры, і піце, і насычайцеся, найдаражэйшыя!»
Шчокі яго — як кветнікі водараў, грудкі пахаў паблізу раўнюткіх ручаёў; вусны яго — лілеі, з якіх сцякае найлепшая міра.
Я сказаў: “Узлезу на пальму і авалодаю пладамі яе”, і будуць грудзі твае — як гронкі вінаградныя, і пах вуснаў тваіх — як ад яблыкаў.
Дык праз Яго заўсёды будзем складаць ахвяру хвалы Богу, гэта значыць плод вуснаў, што праслаўляюць Яго імя.