Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




МАЦЬВЕЯ 12:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Род змяіны! Як жа вы можаце добрае гаварыць, калі самі вы благія. Бо ад паўнаты сэрца і вусны гавораць.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Спараджэньне яхідны! Як вы можаце гаварыць добрае, калі вы злыя? Бо з перапоўненага сэрца гавораць вусны.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Выродзьдзе яхідніна! як вы можаце добрае казаць, калі вы ліхія? Бо ад лішніцы сэрца вусны маўляюць.

Глядзіце раздзел



МАЦЬВЕЯ 12:34
28 Крыжаваныя спасылкі  

Кіраўніку хору. Паводле «Махалат». Маскіль. Давідаў.


Захавай мяне ад зборышча ліхадзеяў, ад мноства тых, што чыняць несправядлівасць.


каб употай працяць стралой беззаганнага. Знянацку стрэляць яны ў яго і не пабаяцца.


Сэрца мудрага навучыць вусны яго і памножыць веды ў вуснах яго.


Усялякім наглядам сцеражы сэрца сваё, бо з яго жыццё ўзнікае.


Бо неразумны гаворыць недарэчнасці, сэрца ж яго плануе ліхоту, каб дапусціцца бязбожнасці ды гаварыць блюзнерствы супраць Бога, ды каб душу таго, хто прагне, пакінуць пустой і адабраць пітво ў сасмаглага.


Перавярнулі дагары нагамі закон, а дзе там справядлівасць; захісталася праўда на плошчы, і законнасць увайсці туды не можа.


Няма нікога, хто б заклікаў да справядлівасці, няма нікога, хто б судзіў праўдзіва. Ні на што не абапіраюцца і гавораць марна, і нараджаюць злачынства, і плодзяць ліхоту.


Таму Госпад не пашкадуе яго юнакоў, ані злітуецца над яго сіротамі і ўдовамі; бо кожны — бязбожны і ліхі, і кожныя вусны гавораць глупства. Па ўсім гэтым не спыніўся гнеў Яго, а рука Яго аж дагэтуль выцягнута.


Добры чалавек з добрага скарбу выносіць добрае, а благі чалавек з благога скарбу выносіць благое.


А што з вуснаў выходзіць, паходзіць ад сэрца, і гэта апаганьвае чалавека.


Змеі, гадзючыя вырадкі! Як жа вы пазбегнеце пякельнага прысуду?


А калі ўгледзеў многіх фарысеяў і садукеяў, што прыходзілі да хросту яго, сказаў ім: «Род змяіны, хто паказаў вам, што пазбегнеце будучага гневу?


І натоўпам, што прыходзілі да яго атрымаць хрост, гаварыў: «Змяінае племя, хто паказаў вам, што пазбегнеце будучага гневу?


Добры чалавек дабывае з добрай скарбонкі сэрца свайго дабро, а благі чалавек з ліхой скарбонкі сэрца свайго дабывае ліхоцце: бо ад перапоўненасці сэрца гавораць яго вусны.


Вы ёсць ад бацькі вашага – д’ябла і жаданні бацькі вашага выконваць хочаце. Ён быў забойцам ад пачатку і ў праўдзе не вытрываў, бо няма ў ім праўды. Калі гаворыць хлусню, гаворыць ад сябе, бо ён – хлус і бацька сваёй хлусні.


Усякае ліхое слова хай не выходзіць з вуснаў вашых, але толькі добрае на збудаванне, каб давала ласку тым, што слухаюць.


і разбэшчанасць ці брыдкаслоўе, ці насмешка непрыстойная – неадпаведаюць, але лепш падзяка.


Бо ўсе мы шмат у чым грашым. Калі хто словам не грашыць, той дасканалы чалавек, які можа таксама ўтаймаваць усё цела сваё.


Гэтым выяўляюцца дзеці Божыя і дзеці д’ябла: кожны, хто не робіць справядлівасці, не ёсць ад Бога, таксама як і той, хто не любіць брата свайго.


Госпад будзе суддзёю паміж мной і табою, і хай адпомсціць Госпад табе за мяне; а я не выцягну рукі сваёй на цябе.