МАЦЬВЕЯ 12:34 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)34 Выродзьдзе яхідніна! як вы можаце добрае казаць, калі вы ліхія? Бо ад лішніцы сэрца вусны маўляюць. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)34 Спараджэньне яхідны! Як вы можаце гаварыць добрае, калі вы злыя? Бо з перапоўненага сэрца гавораць вусны. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)34 Род змяіны! Як жа вы можаце добрае гаварыць, калі самі вы благія. Бо ад паўнаты сэрца і вусны гавораць. Глядзіце раздзел |