тады Ты выслухай з неба і правядзі суд, і рассудзі паслугачоў Тваіх, ліхога асуджаючы, каб на галаву яго спала адказнасць за яго ўчынкі, а справядлівага апраўдваючы і адплочваючы яму за яго справядлівасць.
ЕРАМІІ 32:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вялікі ў рашэннях і магутны ў справах, вочы Твае адкрыты на ўсе шляхі сыноў Адама, каб аддаць кожнаму паводле шляхоў яго і паводле пладоў учынкаў яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты вялікі ў радзе і магутны ў справах. Вочы Твае адкрытыя на ўсе шляхі сыноў чалавечых, каб даць кожнаму паводле шляхоў ягоных і паводле пладоў учынкаў ягоных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вялікі ў радзе і моцны ў дзеях, вочы Якога адкрытыя на ўсе шляхі сыноў чалавечых, каб даваць кожнаму паводле шляхоў ягоных і паводле плёну дзеяў яго, |
тады Ты выслухай з неба і правядзі суд, і рассудзі паслугачоў Тваіх, ліхога асуджаючы, каб на галаву яго спала адказнасць за яго ўчынкі, а справядлівага апраўдваючы і адплочваючы яму за яго справядлівасць.
Вочы бо Госпадавы сочаць за ўсёю зямлёю, і даюць мужнасць тым, хто шчырым сэрцам верыць у Яго. Дык неразумна паступаў ты ў гэтым, бо ад цяперашняга часу пачнуцца войны супраць цябе».
ГІМЭЛЬ. Вялікія ёсць справы Госпадавы, ДАЛЕТ. вартыя вывучэння ўсімі, каму яны падабаюцца.
Хто сярод багоў падобны Табе, Госпадзе? Хто падобны Табе, хто слаўны святасцю, страшны і праслаўлены, творца цудаў?
Але гэта выйшла ад Госпада, Бога Магуццяў, — даў Ён цудоўную параду, павялічыў мудрасць.
Паводле заслуг адплаціць кожнаму: ворагам Сваім — гневам, астравам — узаемнай адплатай.
Бо нарадзілася нам Дзіця, дадзены Сын нам, і ўладарніцтва на Яго плячах; і назавуць Яго імем: дзівосны Дарадца, Бог моцны, Айцец вечнасці, Князь міру.
Бо вочы Мае — на ўсіх шляхах іх: яны не схаваліся ад Мяне, і не ўтоена ліхота іх ад вачэй Маіх.
Я, Госпад, даследую сэрца і прасочваю ныркі, Я даю кожнаму паводле шляху яго і паводле пладоў учынкаў яго».
А Я пакараю вас паводле плёну ўчынкаў вашых, — кажа Госпад, — і запалю агонь у лесе яе, і паглыне ён усё вакол яе».
Калі чалавек схаваецца ў заканурку, Я не ўбачу яго? — кажа Госпад. — Ці ж Я не напаўняю неба і зямлю? — кажа Госпад.
Бо будуць служыць ім таксама і тыя вялікія народы, і вялікія цары; і Я аддам ім паводле ўчынкаў іх ды паводле дзейнасці рук іх”».
Як ты гэта ўбачыў, калі камень адарваўся ад гары, хоць не дакранулася да яго рука людская, і знішчыў жалеза, і медзь, і гліну, і срэбра, і золата; вялікі Бог выявіў цару, што станецца пазней: і праўдзівы ёсць сон, і выясненне яго вернае».
Прысуд. «Слова Госпада ў зямлі Гадрах і ў Дамаску, дзе будзе яго адпачынак, бо Госпадава ёсць вока Арама, як і ўсе пакаленні Ізраэля.
Бо Сын Чалавечы прыйдзе ў славе Айца Свайго з анёламі Сваімі і тады аддасць кожнаму паводле спраў яго.
і тыя, што добра рабілі, пойдуць да ўваскрашэння жыцця, а тыя, што блага рабілі, – да ўваскрашэння суда.
Бо ўсе мы мусім з’явіцца перад судом Хрыста, каб кожны атрымаў належную яму плату за тое, што зрабіў ён у целе, – ці добрае, ці ліхое.
У Ім былі пакліканы да ўдзелу і мы, што прызначаны наперад паводле рашэння Таго, Які спраўляе ўсё паводле пастановы волі Сваёй,
І няма тварэння, схаванага ад Яго, усё вачам Яго аголена і адкрыта, і мы перад Ім адкажам.
І дзяцей яе пакараю смерцю, і няхай усе цэрквы даведаюцца, што Я – Той, Які даследуе патаемнае і сэрцы, і дам кожнаму паводле ўчынкаў яго.
Вось, прыходжу хутка, і адплата Мая разам са Мною, каб аддаць кожнаму паводле ўчынкаў яго.