І будзе патомства тваё, як пыл зямлі, і ты распаўсюдзішся на захад і на ўсход, на поўнач і на поўдзень. У табе і ў нашчадках тваіх усе пакаленні зямлі будуць дабраславёныя.
ДРУГІ ЗАКОН 12:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі пашырыць Госпад, Бог твой, межы твае, як сказаў Ён табе, і ты захочаш есці мяса, якога жадае душа твая, тады еж мяса паводле кожнага прагнення душы сваёй; Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі пашырыць ГОСПАД, Бог твой, межы твае, як Ён сказаў табе, і ты скажаш: "Хачу есьці мяса", калі зажадае душа твая есьці мяса, паводле прагненьня душы тваёй еш мяса. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі пашырыць Гасподзь, Бог твой, межы твае, як Ён казаў табе, і ты скажаш: «паем я мяса», бо душа твая зажадае есьці мяса, - тады, па жаданьні душы тваёй, еж мяса. |
І будзе патомства тваё, як пыл зямлі, і ты распаўсюдзішся на захад і на ўсход, на поўнач і на поўдзень. У табе і ў нашчадках тваіх усе пакаленні зямлі будуць дабраславёныя.
Добра, ты выправіўся, бо цягнула цябе да дому бацькі твайго, але чаму ты скраў багоў маіх?»
І захацеў Давід піць, і сказаў: «О, хто б даў мне вады напіцца са студні, што ў Бэтлехэме каля брамы!»
А прызываў Явіс Бога Ізраэля, кажучы: «Каб дабраславіў мяне, дабраслаўляючы, і расшырыў межы мае і каб была рука Твая са мною, ды каб ухаваў Ты мяне ад гора!» І Бог яму даў тое, пра што прасіў.
бо насыціў Ён душу таго, хто адчуваў смагу, і напоўніў дабротамі душу, што моцна прагне.
Я ж пакладу межы твае ад Чырвонага мора аж да мора Філістынскага і ад пустыні аж па раку. Аддам у рукі вашыя жыхароў зямлі гэтай і выганю іх з вачэй вашых.
Бо калі Я выганю народы ад твару твайго і пашыру твае межы, ніхто не будзе наладжваць засаду на зямлю тваю, калі тры разы ў год ты пойдзеш і пакажашся перад абліччам Госпада, Бога твайго.
але ўвесь месяц, аж пакуль яно не выйдзе праз ноздры вашы і не вернецца ванітамі, бо адвярнуліся вы ад Госпада, Які паміж вас, і наракалі на Яго, кажучы: “Чаму выходзілі мы з Егіпта?”»
А іншапляменныя людзі, якія былі паміж імі, засмуткавалі, і, усеўшыся разам, сыны Ізраэля таксама плакалі і наракалі: «Хто дасць нам наесціся мяса?
і ў сваіх маленнях за вас выяўляюць прыхільнасць да вас дзеля шчодрай у вас ласкі Бога.
Кожнае месца, на якое стане нага ваша, будзе вашым: ад пустыні, ад Лібана, ад вялікай ракі Эўфрат аж да заходняга мора будуць межы вашы.
Калі ж захочаш есці і мясная ежа будзе даспадобы табе, забі [жывёлу] і з’еж мяса па дабраславенні Госпада, Бога твайго, якое даў Ён табе ва ўсіх гарадах тваіх: чысты і нячысты можа есці яго, як сарну, так і аленя,
а калі б далёка было месца, якое выбера Госпад, Бог твой, каб было там імя Яго, то забі з буйной і дробнай жывёлы, якую даў табе Госпад і як загадаў я табе, і спажывай у гарадах тваіх, як табе заўгодна.
калі Госпад, Бог Твой, пашырыць межы твае, як прысягнуў тваім бацькам, ды аддасць табе ўсю зямлю, якую паабяцаў ім,