Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 119:174 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

174 Запрагнуў я збаўлення Твайго, Госпадзе, і закон Твой — асалода мая.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

174 Я прагну збаўленьня Твайго, ГОСПАДЗЕ, і Закон Твой — пацеха мая.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 119:174
17 Крыжаваныя спасылкі  

Чакаць буду, Госпадзе, збаўлення Твайго!


Ці не так і дом мой перад Богам? Бо заключыў Ён са мною запавет вечны, устаноўлены ва ўсім і пэўны. Бо ўсё збаўленне маё і ўсё, што я жадаю, ці не Ён нараджае на свет?


але ў законе Божым воля яго, і пра закон Яго разважае ён днём і ноччу.


Сведчанні Твае — спадчына мая навечна, бо яны — радасць сэрца майго.


Буду захапляцца пастановамі Тваімі, не забуду словы Твае.


Весялюся з прырачэнняў Тваіх, як тыя, што натрапілі на вялікую здабычу.


Бо і сведчанні Твае — асалода мая, і парада мая — пастановы Твае.


ВАЎ. Дык хай сыдзе на мяне міласэрнасць Твая, Госпадзе, збаўленне Тваё паводле Твайго прырачэння.


І буду захапляцца загадамі Тваімі, бо люблю іх.


Спашлі на мяне ласкі Твае, каб я мог жыць, бо закон Твой — асалода мая.


КАФ. Марнее, [прагнучы] збаўлення, душа мая, і трывала ўскладаю я надзею на слова Тваё.


Надзея, што доўга не здзяйсняецца, вынішчае душу, а жаданне, што здзяйсняецца, — дрэва жыцця.


Заклінаю вас, дочкі Ерузаліма: “Калі спаткаеце ўлюбёнага майго, што скажаце вы яму?” — “Што знемаглася ад кахання”».


Цягне мяне адно і другое: жадаю адысці і быць з Хрыстом, бо гэта шмат лепшае,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы