Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫХАД 34:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 Бо калі Я выганю народы ад твару твайго і пашыру твае межы, ніхто не будзе наладжваць засаду на зямлю тваю, калі тры разы ў год ты пойдзеш і пакажашся перад абліччам Госпада, Бога твайго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 Бо Я выганю народы перад абліччам тваім, і пашыру межы твае, і ніхто не пажадае зямлі тваёй, калі ты ўзыйдзеш, каб зьявіцца перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго, тройчы ў год.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 бо Я праганю народы ад твару твайго і пашыру межы твае, і ніхто не запрагне зямлі тваёй, калі ты будзеш зьяўляцца перад аблічча Госпада, Бога твайго, тры разы на год.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 34:24
19 Крыжаваныя спасылкі  

І адрынуў перад імі паганаў, і падзяліў ім зямлю шнуром спадчыны, і даў пакаленням ізраэльскім жыць у палатках іх.


І пашлю перад табой анёла, і выганю хананеяў, амарэяў, хетэяў, феразеяў, гівеяў і евусеяў,


бо Я з табою, і ніхто не ўчыніць табе зло, бо многа ў Мяне ў гэтым горадзе народа».


Калі дарогі чалавека падабаюцца Госпаду, таксама і непрыяцеляў яго навяртае Ён да згоды.


Калі пашырыць Госпад, Бог твой, межы твае, як сказаў Ён табе, і ты захочаш есці мяса, якога жадае душа твая, тады еж мяса паводле кожнага прагнення душы сваёй;


Божа магуццяў, навярні нас, прасвятлі аблічча Тваё, і мы будзем збаўлены.


А прызываў Явіс Бога Ізраэля, кажучы: «Каб дабраславіў мяне, дабраслаўляючы, і расшырыў межы мае і каб была рука Твая са мною, ды каб ухаваў Ты мяне ад гора!» І Бог яму даў тое, пра што прасіў.


калі Госпад, Бог Твой, пашырыць межы твае, як прысягнуў тваім бацькам, ды аддасць табе ўсю зямлю, якую паабяцаў ім,


Калі Госпад, Бог твой, увядзе цябе ў зямлю, да якой ідзеш, каб завалодаць ёю, вынішчыць Ён перад табой многія народы, хетэяў і гергесеяў, амарэяў, хананеяў, феразеяў, гівеяў і евусеяў, сем народаў намнога большых і дужэйшых за цябе.


А калі выбраліся яны ў дарогу, страх Божы ахапіў усе навакольныя гарады, і не адважыліся яны нападаць на сыноў Якуба.


Ці не абгарадзіў Ты наўкола яго, і дом яго, і ўсю маёмасць яго, ці не дабраславіў працу рук яго, і ці не павялічваецца яго набытак на зямлі?


Такім чынам, ажыў страх Госпадаў па ўсіх царствах земляў, што былі вакол Юдэі, і не адважваліся ваяваць супраць Язафата.


Не паганьцеся ўсім гэтым, як апаганілі сябе ўсе народы, якія Я выганю перад вашым абліччам,


Захавай усё, што Я табе загадваю сёння, і Я Сам выганю перад абліччам тваім амарэя, хананея, хетэя, феразея, гівея і евусея.


Тры разы ў год хай пакажацца кожны з мужчын тваіх перад абліччам Госпада, Бога твайго, у месцы, якое Ён выбера: на свята праснакоў, на свята тыдняў і на свята палатак. І ніхто хай не пакажацца перад абліччам Госпада з пустымі рукамі,


Песня ўзыходжання. Паколькі я ў бядзе, то паклікаў Госпада, і Ён выслухаў мяне.


У той дзень, вось, заключыў Госпад з Абрамам пагадненне, кажучы: «Я дам гэтую зямлю нашчадкам тваім, ад ручая Егіпецкага аж да вялікай ракі Эўфрат:


Таксама Гірам, цар Тыра, паслаў да Саламона паслугачоў сваіх; бо пачуў, што яго намасцілі на цара на месца бацькі яго, паколькі Гірам увесь час быў сябрам Давіда.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы