ДАНІІЛА 6:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усе дзяржаўныя кіраўнікі, намеснікі і сатрапы, магнаты і суддзі рашылі, каб цар распарадзіўся і даў загад: хто на працягу трыццаці дзён выкажа просьбу якому-небудзь богу або чалавеку, акрамя цябе, цару, хай будзе ўкінуты ў ільвіны роў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Парадзіліся ўсе маршалкі валадарства, начальнікі, князі, раднікі і ваяводы, каб выдаць пастанову валадарскую і зрабіць пастанову, што калі хто на працягу трыццаці дзён будзе прасіць просьбаю якога бога або чалавека, а не цябе, валадару, той будзе кінуты ў роў з ільвамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усе князі царства, намесьнікі, сатрапы, дарадцы і ваеначальнікі згадзіліся паміж сабою, каб была зроблена царская пастанова і выдадзены загад, каб, хто трыццаць дзён будзе прасіць якога-небудзь іншага бога альбо чалавека, акрамя цябе, цару, таго кінуць у львіную яму. |
Узнімаюцца цары зямлі і князі збіраюцца супольна супраць Госпада і супраць Намашчэнца Яго:
Уратуй мяне ад тых, што чыняць несправядлівасць, і ад мужоў, крывёю спэцканых, збаў мяне.
Ані злачынства, ані граху на мне няма, Госпадзе; без правіннасці маёй налятаюць і рыхтуюцца [да нападу]. Прабудзіся, выйдзі мне насустрач і паглядзі.
Што вы кідаецеся на чалавека, быццам на сцяну пахілую або плот павалены, што вы ўсе руйнуеце [яго]?
Кажуць: «Ідземце і вынішчым іх з-паміж народаў і хай не ўпамінаецца больш імя Ізраэля».
Ці ж будзе з Табою сябраваць пасад несправядлівасці, які пад выглядам прыказання творыць пакуту?
І сказалі халдэйцы цару па-арамейску: «Цару, вечна жыві! Раскажы паслугачам сваім сон, ды высветлім яго сэнс».
Такім чынам, даручыў цар Набукаданосар сатрапам, намеснікам і суддзям, кіраўнікам і правіцелям, і загадчыкам ды ўсім правіцелям правінцый сабрацца і ўдзельнічаць у асвячэнні статуі, пабудаванай царом Набукаданосарам.
Ты бо справядлівы ва ўсім, што нам учыніў, а ўсе дзеянні Твае поўныя праўды, і дарогі Твае прамыя, ды ўсе прысуды Твае справядлівыя.
Тады цар загадаў, і прывялі Даніэля, і ўкінулі яго ў ільвіны роў. І цар звярнуўся да Даніэля і сказаў: «Твой Бог, Якому так трывала служыш, Сам вызваліць цябе».
Мой Бог паслаў Анёла Свайго, і Ён закрыў пашчы львам; і не скрыўдзілі яны мяне, бо перад Ім знайшлася ў мяне справядлівасць; але і адносна цябе, цару, не зрабіў я нічога благога».
Народ Мой, узгадай, прашу, што наважыў зрабіць Балак, цар Мааба, і што адказаў яму Балаам, сын Бэора? Што рабілася ад Сэтыма аж да Галгала, каб спазнаў ты справядлівасць Госпада!»
Леў шмат паразрываў для сваіх ільвянят і пазадушваў для львіц сваіх; ён запоўніў здабычаю пячоры свае і лежбішча сваё — нарабаваным.
І зараз раніцай, Ісуса, па нарадзе першасвятароў са старэйшынамі і кніжнікамі, і ўсяго сангедрыёна, звязаўшы, павялі і перадалі Пілату.