Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДАНІІЛА 3:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 Такім чынам, даручыў цар Набукаданосар сатрапам, намеснікам і суддзям, кіраўнікам і правіцелям, і загадчыкам ды ўсім правіцелям правінцый сабрацца і ўдзельнічаць у асвячэнні статуі, пабудаванай царом Набукаданосарам.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 І Навухаданосар валадар паслаў сабраць князёў, начальнікаў і ваяводаў, судзьдзяў, скарбнікаў, раднікаў, урадоўцаў і ўсіх кіраўнікоў акругаў, каб яны прыйшлі на асьвячэньне балвана, якога паставіў Навухаданосар валадар.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 і паслаў цар Навухаданосар сабраць сатрапаў, намесьнікаў, ваяводаў, вышэйшых судоўцаў, скарбоўцаў, законазнаўцаў, судаўпраўцаў, і ўсіх акруговых валадароў, каб яны прыйшлі на ўрачыстае пасьвячэньне ідала, якога паставіў цар Навухаданосар.

Глядзіце раздзел Копія




ДАНІІЛА 3:2
10 Крыжаваныя спасылкі  

І ўстанавіў ён свята ў восьмым месяцы, у пятнаццаты дзень месяца, падобны да таго свята, якое святкавалася ў Юдзе. І сам узыходзіў на ахвярнік; зрабіў ён так у Бэтэлі, ускладаючы крывавую ахвяру цяльцам, якіх сам зрабіў; і паставіў ён у Бэтэлі святароў для ўзгоркаў, якія пабудаваў.


Кіраўнік, калі ахвотна слухае словы маны, мае ўсіх слуг — бязбожнікаў.


Ты бо справядлівы ва ўсім, што нам учыніў, а ўсе дзеянні Твае поўныя праўды, і дарогі Твае прамыя, ды ўсе прысуды Твае справядлівыя.


Дык сабраліся сатрапы, намеснікі і суддзі, кіраўнікі і правіцелі, магнаты, якія былі пастаўлены да ўлады, ды ўсе кіраўнікі правінцый на асвячэнне статуі, пабудаванай царом Набукаданосарам. А стаялі яны перад статуяй, якую пабудаваў Набукаданосар.


якія запрашалі народ на ахвяры багам сваім. Разам яны елі і пакланяліся багам іх;


з якой чужаложылі многія цары зямлі, і жыхары зямлі ўпіваліся віном распуснасці яе».


А валадары філістынцаў сабраліся ўсе, каб ускласці багатыя ахвяры богу свайму Дагону і павесяліцца, кажучы: «Бог наш аддаў у рукі нашы ворага нашага, Самсона».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы