Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДАНІІЛА 3:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 Калі ж хто не ўпадзе і не паклоніцца, будзе той адразу ўкінуты ў распаленую печ».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 А хто не ўпадзе і не паклоніцца, у той жа момант будзе кінуты ў сярэдзіну печы, якая палае агнём».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 а хто не ўпадзе і не паклоніцца, адразу ўкінуты будзе ў распаленую вогненную печ».

Глядзіце раздзел Копія




ДАНІІЛА 3:6
20 Крыжаваныя спасылкі  

і глянуў на Садом і Гамору, і на ўвесь абшар той мясцовасці. І ўбачыў, што з зямлі ўздымаецца сажа, быццам дым з печы.


Не пакланяйся ім і не служы, бо Я — Госпад, Бог твой, Бог руплівы апякун, Які карае правіннасць бацькоў на дзецях да трэцяга і чацвёртага пакалення тых, хто Мяне ненавідзіць,


З рэшты яго робіць бога, статую сабе, кідаецца на твар перад ёй і кланяецца ёй, і моліцца, кажучы: «Вызвалі мяне, бо ты — бог мой!»


І з іх будзе ўзяты прыклад праклёну для ўсіх перасяленцаў з Юды, што знаходзяцца ў Бабілоне і якія будуць казаць: “Хай зробіць табе Госпад, як Сэдэцыі і як Ахабу, якіх цар Бабілона падсмажыў на агні!”


І ў адказ сказаў цар халдэйцам: «Вось што я гавару. Калі не высветліце мне сну і яго сэнсу, будзеце разарваны на кавалкі і дамы вашы будуць разбураны;


калі ж хто не ўпадзе і не паклоніцца, будзе ўкінуты ў распаленую печ.


Ці цяпер гатовыя вы — у любую гадзіну, калі пачуеце гучанне рога, флейты, ліры, арфы, псалтэрыёна, дудаў і ўсякага роду музычных інструментаў, упасці і пакланіцца статуі, якую я зрабіў? Калі бо не аддасцё паклону, будзеце ў тую ж гадзіну ўкінуты ў распаленую печ; які бог зможа вас вырваць з маіх рук?»


Дык адразу ж звязалі гэтых мужоў у іх шараварах, і ў галаўных павязках, і ў абутку, і ў шатах і ўкінулі ў сярэдзіну распаленай печы;


Такім чынам, пасля гэтага адразу, як пачулі ўсе народы гук рога, флейты, і арфы, і псалтэрыёна, дудаў ды ўсякага роду музычных інструментаў, то ўсе народы, пакаленні і мовы ўпалі і пакланіліся залатой статуі, якую паставіў цар Набукаданосар.


І з прычыны велічы, дадзенай яму, усе народы, і пакаленні, і мовы баяліся яго і дрыжэлі перад ім; забіваў ён, каго хацеў, і караў, каго хацеў; і каго хацеў — узвышаў, а каго хацеў — упакорваў.


Усе дзяржаўныя кіраўнікі, намеснікі і сатрапы, магнаты і суддзі рашылі, каб цар распарадзіўся і даў загад: хто на працягу трыццаці дзён выкажа просьбу якому-небудзь богу або чалавеку, акрамя цябе, цару, хай будзе ўкінуты ў ільвіны роў.


і ўкінуць іх у печ вогненную. Там будзе плач і скрыгатанне зубоў.


ды ўкінуць іх у печ вогненную. Там будзе плач і скрыгатанне зубоў.


і кажа Яму: «Усё гэта аддам Табе, калі, упаўшы, паклонішся мне».


і, адразу паслаўшы ката, цар загадаў прынесці галаву яго. І кат пайшоў, і адсёк галаву яму ў вязніцы,


І дым пакут іх узнімаецца на векі вечныя. Ані днём, ані ўночы не маюць супакою тыя, якія пакланяюцца зверу і абразу яго і калі хто будзе насіць меціну імя яго».


І адкрыла яна калодзеж бяздоння, і падняўся з калодзежа дым, як дым з вялізнае печы, і сонца і паветра патанулі ў цемры ад дыму з таго калодзежа.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы