ГАБРЭЯЎ 13:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Памятайце пра настаўнікаў вашых, якія абвяшчалі вам слова Божае і, бачачы вынікі іх жыцця, будзьце [іх] пераймальнікамі ў веры. Біблія (пераклад А.Бокуна) Памятайце кіраўнікоў вашых, якія казалі вам слова Божае; і, аглядаючы вынік жыцьця іх, пераймайце веру [іхнюю]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Спамінайце настаўнікаў вашых, якія дабравесьцілі вам слова Божае, і, гледзячы на канец іхняга жыцьця, пераймайце іхнюю веру. |
Хто, думаеш, з’яўляецца верным і разумным паслугачом, якога паставіў гаспадар над падданымі сваімі, каб ён у вызначаны час даваў ім меру пшаніцы?
І сказаў Госпад: «Хто, думаеш, ёсць верны і разумны аканом, якога гаспадар паставіў над слугамі сваімі, каб даваў ім у час меру пшаніцы?
І сталася, калі натоўп ціснуўся да Яго слухаць слова Божае, а Ён стаяў каля возера Генезарэт,
Тады Паўла і Барнаба сказалі адважна: «Першым вам належала прапаведаваць слова Божае, але, калі вы яго адкідваеце ды самі сябе лічыце за нягодных жыцця вечнага, вось, мы звернемся да паганаў.
Потым з малітвай і постам для кожнай царквы прызначылі з іх ліку старэйшых ды даручылі іх Госпаду, у Якога ўверылі.
І, калі яны памаліліся, задрыжала месца, на якім яны сабраліся, ды ўсе былі напоўнены Духам Святым і вясцілі слова Божае з адвагай.
Вас наведала спакуса, ніякая іншая, як чалавечая. Верны ж Бог, Які не дапусціць для вас спакушэння большага, чым можаце вытрымаць, але са спакусай стварае магчымасць яе пераадолець, каб вы маглі выстаяць.
Браты, будзьце паслядоўнікамі маімі і ўзірайцеся на тых, якія так жывуць, як вы маеце прыклад у нас.
І вы сталіся паслядоўнікамі нашымі і Госпада, прыняўшы слова ў горы вялікім з радасцю Духа Святога,
Таму і мы бесперапынна дзякуем Богу, бо, калі вы прынялі слова Божае, пачутае ад нас, успрынялі яго не як слова чалавечае, але як сапраўды яно ёсць, як слова Божае, якое і дзейнічае ў вас, веруючых.
Не дзеля таго, што не мелі мы ўлады, але каб з сябе даць вам прыклад для наследавання нам.
Слухайце настаўнікаў вашых і падпарадкоўвайцеся ім, бо яны чуваюць над душамі вашымі, як абавязаныя даць справаздачу. Дык няхай яны гэта з радасцю выконваюць, а не са стогнамі, бо гэта не на карысць вам.
каб не сталіся вы лянівымі, але сапраўднымі паслядоўнікамі тых, якія вераю і доўгацярплівасцю бяруць у спадчыну абяцанне.
Калі хто прамаўляе, [прамаўляй] як словы Божыя; калі хто паслугуе, [служы] сілай, дадзенай яму Богам, каб ва ўсім быў праслаўлены Бог праз Ісуса Хрыста, Якому слава і валадаранне ў векі вечныя. Амін.
Я, Ян, брат ваш і сутрывалец у прыгнёце, і ў Валадарстве і ў вытрываласці Ісуса Хрыста, быў на востраве, які называецца Патмас, дзеля слова Божага і сведчанне Ісуса Хрыста.
І ўбачыў я пасады, і паселі на іх тыя, якім дадзена права судзіць, і душы тых, якім сцялі галовы за сведчанне аб Ісусе і за слова Божае, і тых, якія не пакланіліся зверу і вобразу яго, якія не мелі меціны на чолах і руках сваіх. І ажылі яны, і валадарылі разам з Хрыстом тысячу гадоў.
І калі адкрыў Ён пятую пячатку, убачыў я пад ахвярнікам душы тых, якія былі пазабіваны за слова Божае і за сведчанне, якое яны мелі.