ВЫСЛОЎІ 7:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыне мой, беражы размовы мае і пастановы мае схавай у сабе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыне мой, прыймі словы мае і захоўвай у сабе прыказаньні мае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыне мой! памятай словы мае і запаведзі мае захавай у сабе. |
А што ў добрай зямлі – гэта тыя, што, добрым і шчырым сэрцам слухаючы слова, берагуць яго ды прыносяць плады ў цярплівасці.
Адказаў Ісус і сказаў яму: «Калі хто Мяне любіць, будзе берагчы слова Маё, і Айцец Мой палюбіць яго, і Мы прыйдзем да яго і зробім жытло ў яго;
Памятайце словы, якія Я вам сказаў: паслугач не большы за гаспадара свайго. Калі Мяне пераследавалі, дык і вас пераследаваць будуць; а калі вы Маё слова збераглі, дык і ваша берагчы будуць.
і праклён, калі не паслухаеце прыказанні Госпада, Бога вашага, але сыдзеце з дарогі, якую я вам цяпер паказваю, і пойдзеце за багамі чужымі, якіх не ведаеце.
Шчасны той, хто чытае і чуе словы прароцтва ды выконвае тое, што ў ім напісана; бо час блізкі.
І ён кажа мне: «Глядзі, не рабі! Бо я толькі саслужнік твой і братоў тваіх прарокаў разам з тымі, якія захоўваюць словы гэтай кнігі. Богу пакланіся».