Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫСЛОЎІ 24:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

і вось — усё запаланіла крапіва, і цярноўнік пакрыў паверхню яго, і агароджа каменная была разбурана;

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

і вось, усё зарасло асотам, і крапіва пакрыла паверхню яго, і каменная агароджа зруйнаваная.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І вось, усе гэта зарасло крапівою, паверхня яго збуяла бадзякамі, і каменны мур абваліўся.

Глядзіце раздзел



ВЫСЛОЎІ 24:31
16 Крыжаваныя спасылкі  

Раўлі яны між кустоў і збіраліся пад цернямі.


то хай замест пшаніцы родзіцца мне церне, а замест ячменю — пустазелле!» Скончыліся словы Ёва.


Гультай хоча, а не мае, а душа працавітых насыціцца.


Страх Госпадаў вядзе да жыцця, і застанецца чалавек з дастаткам і без з’яўлення ліха.


З-за холаду гультай не хацеў араць; таму ён будзе жабраваць летам, а яму ніхто не дасць.


Гультай кажа: «Леў знадворку, прападу я на сярэдзіне вуліцы».


бо п’яніца і гуляка збяднеюць, а дрымотны апранецца ў лахманы.


калі я гэта ўбачыў, захаваў у сэрцы сваім, я ўбачыў — і вывучыў настаўленне:


Праз лянівыя рукі правісне столь, і праз апушчаныя — працячэ дом.


І вось цяпер пакажу вам, што Я зраблю з вінаграднікам Маім. Разбяру агароджу яго, і ён будзе на знішчэнне, зруйную плот яго, і ён будзе на стаптанне.


Ды пакіну яго на запусценне: не будзе падразаны і акопваны і парасце асотам і цернем. Хмарам забараню даваць дождж на яго».


Гэта вось кажа Госпад мужу Юды і Ерузаліма: “Разворвайце сабе новыя палі і не кідайце насення ў церні”.


А ў каго пасеяна між цернямі, гэта той, хто слова слухае, але клопаты жыцця і панада багацця заглушаюць слова, і яно становіцца бясплодным.


Трэцяе ўпала між цернямі, і церні выраслі і заглушылі яго.


А калі родзіць церні і пустазелле, дык яна непрыдатная і блізкая да праклёну, і канец яе – спаленне.