І мелі яны помач, і папаліся ў іх рукі агарэі ды ўсе, што былі з імі, бо прызвалі Бога ў баі і Ён выслухаў іх, бо верылі яны ў Яго.
ВЫСЛОЎІ 16:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вучоны ў слове знойдзе дабро, і хто ўскладае надзею на Госпада — шчаслівы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Разважлівы ў слове знойдзе добрае, і той, хто спадзяецца на ГОСПАДА, — шчасьлівы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто вядзе справу разумна, той знойдзе дабро, а хто спадзяецца на Госпада, той шчасны. |
І мелі яны помач, і папаліся ў іх рукі агарэі ды ўсе, што былі з імі, бо прызвалі Бога ў баі і Ён выслухаў іх, бо верылі яны ў Яго.
Песня ўзыходжання. Тыя, што здавераны ў Госпадзе, падобныя да гары Сіён: яна не зварухнецца, трывае на век.
Ушануйце Сына, каб не загневаўся і каб не папрападалі ў дарозе, калі ўзгарыцца неўзабаве гнеў Яго. Шчасныя ўсе, якія цвёрда спадзяюцца на Яго.
Пакуты бязбожніка шматлікія, а таго, хто на Госпада спадзяецца, Ён атачае міласэрнасцю.
Хто пагарднае словам робіць, той сам прычыняе шкоду сабе; а хто паважае пастанову, таму адплаціцца.
А хто з’яўляецца валадаром разважлівасці — любіць душу сваю, і знойдзе дабро вартаўнік разважлівасці.
Таму чакае Госпад, каб злітавацца над вамі, і з той прычыны будзе ўзвялічвацца, шкадуючы вас, што Госпад — Бог справядлівасці, шчасныя ўсе, якія чакаюць Яго.
Бо выдаў Ты праўдзівыя прысуды ва ўсім, што Ты навёў на нас і на Ерузалім, святы горад нашых бацькоў, бо ў праўдзе і ў законнасці навёў Ты ўсё гэта на нас з прычыны нашых грахоў.
Вельмі ўзрадаваўся тады цар з-за яго і загадаў дастаць Даніэля з рова; і выцягнулі Даніэля з рова, і не знойдзена было на ім ніводнай раны, бо даверыўся ён свайму Богу.
Вось жа, пасылаю Я вас, нібы авечак сярод ваўкоў; дык будзьце разважлівымі, як змеі, і нявінныя, як галубы.