Ведаю, Божа мой, што Ты выпрабоўваеш сэрцы і любіш шчырасць; таму і я ў шчырасці сэрца свайго радасна ахвяраваў усё гэта, і народ Твой, які тут прысутнічае, як я бачыў, з вялікаю радасцю, ахвотна, ускладаў Табе дары.
ВЫСЛОЎІ 11:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Агіда для Госпада — сэрца крывадушнае, а ласка Яго — да тых, хто ходзіць прама. Біблія (пераклад А.Бокуна) Агіда для ГОСПАДА крывадушныя сэрцам, але тыя, хто ходзяць беззаганна, даспадобы Яму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Агіда Госпаду - падступныя сэрцам; а падабаецца Яму, хто ў беспахібнасьці ходзіць. |
Ведаю, Божа мой, што Ты выпрабоўваеш сэрцы і любіш шчырасць; таму і я ў шчырасці сэрца свайго радасна ахвяраваў усё гэта, і народ Твой, які тут прысутнічае, як я бачыў, з вялікаю радасцю, ахвотна, ускладаў Табе дары.
Перад Табой, перад Табой адзіным зграшыў я і тое, што ліхім ёсць перад Табою, дапусціў я. Ты справядлівы у прысудзе Тваім і пераможаш на судзе Тваім.
Агіднасць для Госпада — вусны лжывыя, а тыя, што робяць сумленна, — падабаюцца Яму.
Справядлівасць беражэ бязгрэшнага ў дарозе, а бязбожнасць ставіць падножку грэшніку.
Сцежка справядлівых — ухіляцца ад ліха; хто беражэ шлях свой — вартаўнік душы сваёй.
Бязбожны чалавек упарціцца ў поглядзе сваім; а той, хто верны, — выпраўляе дарогу сваю.
бо агіднасць для Госпада — усякі крывадушны чалавек, а з сумленнымі — сяброўства Яго.
Страх Госпадаў — ненавідзець высакамер’е, пыхлівасць, ліхую дарогу, зло, ненавідзець і крывадушныя вусны.
Хто вучыць кпліўца, сам сабе робіць несправядлівасць; а хто ганьбіць бязбожніка, сябе заплямлівае.