Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 6:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 Ліха задумваецца ў сэрцы яго, увесь час сее ён раздоры і бяду.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 хавае ліхоту ў сэрцы сваім, увесь час прыдумляе благое, сваркі расьсявае.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 хітрына ў сэрцы ў яго, ён намышляе ліхое ва ўсякі час, сее разлад.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 6:14
22 Крыжаваныя спасылкі  

Вырві мяне, Госпадзе, ад ліхога чалавека, сцеражы мяне ад гвалтаўніка.


Яны задумваюць у сэрцы ліхое, цэлы дзень узнімаюцца на бойкі.


Словы вуснаў яго — несправядлівасць і хітрасць, перастаў ён разумець, як чыніць дабро.


Ці не блукаюць тыя, што чыняць ліха? Міласэрнасць і праўда — для тых, хто робіць дабро.


Чалавек бязбожны падбухторвае да ліха, і ў вуснах яго — быццам агонь, што палымнее.


Той, у каго крывадушнае сэрца, — не знойдзе дабра; а хто хітруе ў размове — трапіць у бяду.


[ад тых,] хто весяліцца, калі робіць злачынства, і радуецца з найгоршых рэчаў:


Нясталы шлях — чужы для чалавека; а хто чысты, таго справа верная.


Хто сее несправядлівасць, той збярэ ліха, і розга гневу яго скончыцца.


Хто думае зрабіць ліха, таго назавуць зламыснікам.


Не задумвай ліха супраць сябра свайго, калі ён з даверам сядзіць побач з табою.


бо агіднасць для Госпада — усякі крывадушны чалавек, а з сумленнымі — сяброўства Яго.


У ашуканца ашуканствы — найгоршыя: ён бо перадумвае спосабы, каб загубіць пакорлівых словамі хлусні, хоць нават калі бедны дакажа справядлівасць.


Бязбожнікі ж — быццам узбуранае мора, якое не можа супакоіцца, і хвалі яго выкідаюць іл і балота.


І сказаў мне Госпад: «Сын чалавечы, вось мужы, у думках якіх злачыннасць і якія ў гэтым горадзе распаўсюджваюць найгоршыя парады,


Раз вецер будуць сеяць, жаць будуць буру; калі не будзе ў ёй коласа, расліна не дасць мукі, а калі і дала — чужыя з’ядуць яго.


Гора тым, якія задумваюць беззаконне і абдумваюць ліхоцце на ложках сваіх! На світанні здзяйсняюць задуманае, бо на тое стае моцы ў руках іх.


Прашу вас яшчэ, браты, каб асцерагаліся тых, што чыняць нязгоду і перашкоды супраць навукі, якой вы навучыліся. Ухіляйцеся ад іх!


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы