ВЫСЛОЎІ 10:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Шлях Госпадаў — цвярдыня для чыстых сэрцам і пагібель для тых, хто робіць ліха. Біблія (пераклад А.Бокуна) Шлях ГОСПАДАЎ — апора для беззаганных і загуба для злачынцаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Шлях Гасподні - цьвярдыня нявінным і пагібель бязбожным. |
КАФ. Бо грэшнікі згінуць, і ворагі Госпада змарнеюць, бы зяленіва палёў, змарнеюць, нібыта дым.
Праходзячы сухой лагчынаю, яны робяць яе крыніцаю, бо ранні дождж дабраславеннем зросіць яе.
Калі памрэ бязбожнік, ніякай надзеі ў яго больш не будзе; а чаканне багацця загіне.
Справядлівасць беражэ бязгрэшнага ў дарозе, а бязбожнасць ставіць падножку грэшніку.
Тварыць законнасць — гэта радасць для справядлівага і пагібель для тых, хто чыніць несправядлівасць.
Тыя ж, што даверыліся Госпаду, адновяць сілу, атрымаюць, як арлы, крылы, пабягуць і не стомяцца, пойдуць і не саслабеюць.
Эфраіме, нашто яму яшчэ ідалы? Я выслухоўваю яго і наглядаю за ім. Я — як кіпарыс зялёны: ад Мяне нараджаецца плод твой».