Вось жа, паслугач Твой знайшоў ласку ў Цябе, і Ты ўзвялічыў міласэрнасць Сваю, якую аказаў мне, каб уратаваць душу маю; не магу хавацца ў гарах, каб не напаткала мяне гора і не памёр я.
БЫЦЦЁ 6:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Толькі Ной знайшоў ласку ў Госпада. Біблія (пераклад А.Бокуна) А Ной знайшоў ласку ў вачах ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Ной здабыў мілату прад вачыма Госпада Бога. |
Вось жа, паслугач Твой знайшоў ласку ў Цябе, і Ты ўзвялічыў міласэрнасць Сваю, якую аказаў мне, каб уратаваць душу маю; не магу хавацца ў гарах, каб не напаткала мяне гора і не памёр я.
Бо мілейшы адзін дзень у палатцы Тваёй за тысячу! Хачу лепш стаяць на парозе дома Бога майго, чым жыць у палатках грэшнікаў.
Гэта кажа Госпад: «Знайшоў ласку ў пустыні народ, які ўратаваўся ад меча. Ізраэль пойдзе да месца супачынку свайго».
і калі будуць там тры чалавекі гэтыя: Ной, Даніэль і Ёў, дык толькі яны, дзеля справядлівасці сваёй, вызваляць душы свае, — кажа Госпад Бог.
А калі з ласкі, дык не за ўчынкі, інакш ласка не была б ужо ласкай. А калі за ўчынкі, то гэта ўжо не ласка, інакш учынак не ёсць ужо ўчынкам.
Вось жа, таму, хто працаваў, плата налічваецца не з ласкі, але з доўгу або павіннасці.
Але з ласкі Бога ёсць тым, кім ёсць, ды дадзеная мне ласка Яго не была дарэмнай. Наадварот, працаваў я больш ад іх усіх, дый не я, аднак, але ласка Божая са мною.
Калі ж спадабалася Богу, Які выбраў мяне яшчэ ва ўлонні маці маёй і паклікаў ласкай Сваёй,
Хай дасць яму Госпад знайсці міласэрнасць у Госпада ў той дзень. А колькі ён служыў у Эфесе, ты лепей ведаеш.
Хадзем жа тады з даверам да пасада ласкі, каб атрымаць міласэрнасць і знайсці ласку на спрыяльную дапамогу.
якія калісьці былі непаслухмяныя, злоўжываючы Божаю цярплівасцю ў дні Ноя пры будове каўчэга, у якім нямногія, гэта значыць восем душ, уратаваліся ад вады.
і калі не пашкадаваў першага свету, а ўхаваў толькі васьмярых з Ноем, прапаведнікам справядлівасці, наводзячы патоп на бязбожны свет;