Юда кажа: «Якую даць табе заруку?» Адказала: «Пячатку тваю, і пасак, і кій, які трымаеш у руцэ». І ён даў ёй, і ад сувязі з ім жанчына пачала.
БЫЦЦЁ 41:42 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І зняў фараон свой пярсцёнак з пальца і ўздзеў яго на палец Язэпа, і загадаў апрануць яго ў шаты з найчысцейшага лёну, і павесіў яму на шыю залаты ланцуг. Біблія (пераклад А.Бокуна) I зьняў фараон пярсьцёнак свой з рукі сваёй, і даў яго на руку Язэпу; і апрануў яго ў адзеньне з вісону, і ўзлажыў ланцуг залаты на шыю ягоную; Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зьняў фараон пярсьцёнак свой з рукі свае і надзеў яго на руку Язэпу; апрануў яго ў вісоннае адзеньне, усклаў залаты ланцуг на шыю яму; |
Юда кажа: «Якую даць табе заруку?» Адказала: «Пячатку тваю, і пасак, і кій, які трымаеш у руцэ». І ён даў ёй, і ад сувязі з ім жанчына пачала.
І загадаў вазіць яго на другой сваёй павозцы і клікаць перад ім: «Абрэк!», і каб усе перад ім укленчвалі і ведалі, што ён правіцель над усёй Егіпецкай зямлёй.
і як Мардахэй, юдэйскага роду, стаў другім па цару Асуэру і вялікім у юдэяў і мілым народу братоў сваіх, стараючыся пра дабро для народа свайго і кажучы тое, што служыла дзеля супакою яго пакалення.
Дык зняў цар пярсцёнак свой з рукі сваёй ды даў яго Аману, сыну Амадата, з роду Агага, ворагу юдэяў.
І скліканы былі пісары царскія трынаццатага дня першага месяца, ды было напісана ўсё, што загадаў Аман усім сатрапам царскім, і кіраўнікам правінцый, і князям паасобных народаў, каб кожны народ мог пачытаць і паслухаць на сваёй мове ад імя цара Асуэра; ды запячаткаваны былі лісты яго царскім пярсцёнкам.
І гэтыя лісты пасылаліся ад імя цара і запячаткаваны былі пярсцёнкам яго, і былі пасланыя праз вестуноў — коннікаў царскіх, якія скакалі на адборных жарабцах царскіх.
Мардахэй жа выйшаў ад цара з палаца ў бліскучым адзенні царскім, гэта значыць у гіяцынтавым і белым, несучы вялікі залаты вянец на галаве, і апрануты ў плашч шаўковы і пурпуровы: і ўвесь горад цешыўся і весяліўся.
Цар зняў пярсцёнак свой, які прыказаў узяць ад Амана, і даў Мардахэю; Эстэр жа паставіла Мардахэя загадчыкам дому Амана.
Дык вы, калі вам падабаецца, напішыце юдэям ад імя цара, запячаткаваўшы лісты пярсцёнкам маім, бо лісты, напісаныя ад імя цара і пярсцёнкам яго запячаткаваныя, не могуць быць зменены».
Параніла ты сэрца маё, сястра мая, нявеста, параніла ты сэрца маё адным позіркам вачэй тваіх і аднымі каралямі на шыі тваёй.
А будзе: замест паху — смурод, замест пояса — вяроўка, замест прычасанага чуба — лысіна, замест багатай вопраткі — цесны мяшок, замест красы — выпаленая пляма».
І памяняў Ёахін свае шаты вязнічныя, і еў заўсёды перад царом ува ўсе дні жыцця свайго.
З тканага рознакаляровага вісону з Егіпта зрабілі табе ветразь, каб быў на мачце, гіяцынт і чырвоны пурпур з астравоў Элісы былі табе накрыццём.
А пачуў я пра цябе, што ўмееш даваць выясненні невядомага і разгадваць складанасці; дык калі патрапіш прачытаць пісанне і вызначыць мне яго сэнс, будзеш апрануты ў пурпур і будзеш насіць залаты ланцуг на шыі сваёй, ды будзеш валадарыць, як трэці, ў царстве маім».
Тады па загадзе Балтасара апранулі Даніэля ў пурпур, і павесілі на шыю яго залаты ланцуг, і абвясцілі аб ім, што мае ён валадарыць у царстве яго як трэці.
Дык крыкнуў цар уголас, каб прывялі варажбітоў, халдэяў і астролагаў, і сказаў: «Кожны, хто прачытае пісанне гэтае і выясніць мне яго сэнс, будзе апрануты ў пурпур, і будзе насіць залаты ланцуг на шыі ды будзе валадарыць як трэці ў маім царстве».
І сказаў бацька слугам сваім: “Хутка прынясіце найлепшыя шаты і ўздзеньце на яго, і дайце яму пярсцёнак на палец яго і пасталы на ногі,
І зняў з сябе Ёнатан шаты, у якія быў апрануты, і аддаў іх Давіду, і астатняе адзенне сваё, і нават меч і лук свой, і нават пояс.