Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 52:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

33 І памяняў Ёахін свае шаты вязнічныя, і еў заўсёды перад царом ува ўсе дні жыцця свайго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

33 І зьняў Егаяхін шаты свае вязьнічныя, і еў хлеб заўсёды перад абліччам ягоным у-ва ўсе дні жыцьця свайго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

33 і памяняў цямнічную вопратку ягоную, і ён заўсёды ў яго абедаў ва ўсе дні жыцьця свайго.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 52:33
9 Крыжаваныя спасылкі  

Хутка па загадзе цара быў з вязніцы прыведзены Язэп. Яго падстрыглі, змянілі адзежу і прадставілі яму.


І зняў фараон свой пярсцёнак з пальца і ўздзеў яго на палец Язэпа, і загадаў апрануць яго ў шаты з найчысцейшага лёну, і павесіў яму на шыю залаты ланцуг.


І жыў Мэрыбаал у Ерузаліме, бо ён заўсёды еў з царскага стала; і быў ён кульгавы на абедзве нагі.


І кажа яму Давід: «Не бойся, бо хачу аказаць табе міласэрнасць дзеля Ёнатана, бацькі твайго; і я вярну табе ўсе палі Саўла, бацькі твайго, і ты будзеш есці хлеб за сталом маім заўсёды».


А сынам Барзэлая Галаадца аддасі ласкай, і хай ядуць яны за сталом тваім: бо яны прыйшлі да мяне, калі я ўцякаў перад Абсаломам, братам тваім.


і зняў Ёахін шаты свае астрожныя; і еў заўсёды хлеб перад царом ва ўсе дні жыцця свайго.


Пачуў Госпад і злітаваўся нада мною, Госпад стаўся памочнікам маім.


Ён адказаў і сказаў тым, якія стаялі перад ім, кажучы: «Здыміце з яго бруднае адзенне». І сказаў ён яму: «Вось, я забраў ад цябе правіннасць тваю; апрану цябе ў іншае адзенне».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы