ЭСТЭР 8:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)8 Дык вы, калі вам падабаецца, напішыце юдэям ад імя цара, запячаткаваўшы лісты пярсцёнкам маім, бо лісты, напісаныя ад імя цара і пярсцёнкам яго запячаткаваныя, не могуць быць зменены». Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)8 І вы напішыце пра Юдэяў, што добра ў вачах вашых, у імя валадара, і запячатайце сыгнэтам валадарскім; бо ліст, напісаны ў імя валадара і запячатаны сыгнэтам валадарскім, нельга зьмяніць». Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)8 напішэце і вы пра Юдэяў, што вам заўгодна, ад імя цара і змацуйце царскім пярсьцёнкам, бо ліст, напісаны ад імя цара і змацаваны пярсьцёнкам царскім, нельга зьмяніць. Глядзіце раздзел |
І скліканы былі пісары царскія трынаццатага дня першага месяца, ды было напісана ўсё, што загадаў Аман усім сатрапам царскім, і кіраўнікам правінцый, і князям паасобных народаў, каб кожны народ мог пачытаць і паслухаць на сваёй мове ад імя цара Асуэра; ды запячаткаваны былі лісты яго царскім пярсцёнкам.
і сказала: «Калі падабаецца цару, ды калі знайшла я ласку перад ім, і калі мая просьба не здаецца яму супраціўнай, і калі прынята была я ў вачах яго, дык малю, каб новымі лістамі былі скасаваны ранейшыя лісты Амана, сына Амадата, Агагіта, інтрыгана і ворага юдэяў, у якіх загадаў ён загубіць юдэяў ва ўсіх царскіх правінцыях.