Хай служаць табе народы і пакланяюцца табе плямёны. Будзь гаспадаром над братамі сваімі, і хай аддаюць табе паклон сыны маці тваёй! Кожны, хто будзе праклінаць цябе, хай будзе пракляты; і хто будзе дабраслаўляць, хай будзе дабраславёны».
ІСАІ 49:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І цары будуць тваімі карміцелямі, а царыцы — нянькамі тваімі; пакланяцца будуць табе тварам да зямлі ды лізаць будуць пыл ля ног тваіх. Тады будзеш ведаць, што Я — Госпад: не будуць засаромлены, якія спадзяюцца на Мяне”. Біблія (пераклад А.Бокуна) І будуць валадары выхавацелямі тваімі, а валадаркі іхнія — карміцелькамі тваімі. Абліччам да зямлі будуць пакланяцца табе і будуць лізаць пыл ног тваіх, і ты даведаешся, што Я — ГОСПАД, і ня будуць асаромлены тыя, якія спадзяюцца на Мяне». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І будуць цары карміцелямі тваімі, і царыцы іх - карміцелькамі тваімі; тварам да зямлі будуць кланяцца табе і лізаць пыл ног тваіх, і ўведаеш, што Я - Гасподзь, што тыя, хто спадзяецца на Мяне, ганьбы ня мецьмуць. |
Хай служаць табе народы і пакланяюцца табе плямёны. Будзь гаспадаром над братамі сваімі, і хай аддаюць табе паклон сыны маці тваёй! Кожны, хто будзе праклінаць цябе, хай будзе пракляты; і хто будзе дабраслаўляць, хай будзе дабраславёны».
І калі ў дом свой увайшоў Язэп, прынеслі яму дары, трымаючы ў руках сваіх, і пакланіліся яму да зямлі.
ГІМЭЛЬ. Бо ўсе тыя, што трымаюцца Цябе, не будуць засаромлены. Засаромлены будуць тыя, што чыняць бязвер’е дзеля марнасці.
ТАЎ. Крывадушнасць знішчыць грэшніка, і тыя, што ўзненавідзелі справядлівага, будуць пакараныя.
Напалохай звера ў трыснягу, статак быкоў сярод цялят народаў, якія хваляцца зліткамі срэбра. Разгані народы, якія імкнуцца да войнаў.
І вазьму вас Сабе за народ, і буду вашым Богам; і вы даведаецеся, што Я — Госпад, Бог ваш, Які вывеў вас з турмы егіпцян,
Але пашкадуе Госпад Якуба і зноў абярэ Сабе з Ізраэля, ды ўчыніць, каб яны спачывалі на зямлі сваёй; далучыцца да іх чужынец ды прыстане да дому Якуба.
І прымуць іх народы, і завядуць іх на месца іх; і атрымае іх ва ўласнасць дом Ізраэля на зямлі Госпада як слуг і служанак; і будуць яны паднявольваць тых, хто іх паднявольвалі, і падначаляць прыгнятальнікаў сваіх.
І скажуць у той дзень: “Вось Ён, Той Самы Бог наш, мы чакалі Яго, каб Ён збавіў нас; Той Самы Госпад, мы трымаліся Яго: будзем цешыцца і радавацца са збаўлення Яго”».
Таксама на сцежцы прысудаў Тваіх, Госпадзе, спадзяёмся на Цябе. Да імя Твайго і да памяці пра Цябе — прагненне душы!
Таму вось што кажа Госпад да дому Якуба, які адкупіў Абрагама: «А цяпер не засаромеецца Якуб і не зарумяніцца твар яго,
каб бачылі і ведалі, разважалі і адначасна разумелі, што рука Госпадава зрабіла гэта ды Святы Ізраэлеў стварыў гэта».
«Вы сведкі мае, — кажа Госпад, — ды паслугач мой, якога Я выбраў, каб ведалі і верылі Мне і зразумелі, што Я той самы; перада Мною бог не быў утвораны і па Мне — не будзе.
Гэта кажа Госпад: “Праца Егіпта і гандаль Этыёпіі, і сабэйцы, людзі рослыя, пяройдуць да цябе і тваімі будуць; за табой будуць хадзіць, прыйдуць у путах і паклоняцца табе, і будуць прасіць цябе малітоўна: “Толькі ў табе — Бог”, і “Апроч Цябе няма бога”».
Ізраэль збаўлены збаўленнем вечным у Госпадзе; не будзеце засаромлены ды не пачырванееце аж на векі вечныя.
Гэта кажа Госпад, Адкупіцель Ізраэля, яго Святы да спаганенага ў душы, да абрыдлага ў паганаў, да слугі магнатаў: “Цары ўбачаць цябе і ўстануць, а князі яшчэ і паклоняцца дзеля Госпада, бо Ён верны, дзеля Святога Ізраэлева, Які выбраў цябе”.
Госпад Бог — Успаможца мой, таму не сумеўся я, таму выставіў аблічча маё, як найцвярдзейшую скалу, і ведаю, што не пасаромлюся.
так здзівіць Ён многія народы, цары зашчымяць вусны свае перад Ім, бо тыя, якім аб Ім не было абвешчана, убачаць і тыя, што не чулі, даведаюцца.
Дзеля таго народ Мой пазнае імя Маё ў той дзень, бо Я Той Самы, Які гаварыў: “Вось, гэта Я!”»
І прыйдуць да цябе з паклонам сыны тых, якія прыніжалі цябе, і падуць да стоп ног тваіх усе, якія пагарджалі табой, і назавуць цябе Горадам Госпадавым, Сіёнам Святога Ізраэля.
І будзеш карміцца малаком з грудзей царскіх, і будзеш ведаць, што Я — Госпад, Збаўца твой ды Адкупіцель твой — Усемагутны Якубаў.
Тады народы ўбачаць справядлівасць тваю, і ўсе цары — хвалу тваю; і будуць клікаць цябе імем новым, якім назавуць цябе вусны Госпадавы.
Ад вякоў не дайшло, і вуха не чула, ані вока не аглядала па-за Табой Бога, Які б зрабіў [столькі] для тых, што спадзяюцца на Яго.
і звяжу вас жыламі, і зраблю, што абрасцеце вы целам, ды абцягну вас скурай, і дам вам дух, і будзеце жыць, і зразумееце, што Я — Госпад”».
І будзеце ведаць вы, што Я ёсць сярод Ізраэля, і што Я — Госпад, Бог ваш, і няма іншага; і народ Мой не будзе больш асаромлены на векі.
будуць пыл лізаць, як той вуж, як паўзуны зямныя. Выйдуць, дрыжучы, з умацаванняў сваіх перад аблічча Госпада, Бога нашага, і будуць яны калаціцца і баяцца Цябе.
Ці ж з мяне пачаўся ўвесь гэты народ або з мяне нарадзіўся, што кажаш мне: “Насі яго ў сэрцы сваім, як носіць звычайна карміцелька немаўля, ды адвядзі яго ў зямлю, якою прысягнуў Я бацькам яго”?
Той, які атрымаў пяць талентаў, пайшоў і, скарыстаўшыся з іх, зарабіў яшчэ пяць талентаў.
А надзея не ганьбіць, бо любоў Божая вылілася ў сэрцы нашы праз Духа Святога, Які нам дадзены.
як напісана: «Вось жа, кладу на Сіёне камень спатыкнення і камень згаршэння. І ўсякі, хто верыць у Яго, не будзе асаромлены».
Пра гэта сказана ў Пісанні: «Вось, Я кладу на Сіёне вуглавы камень, выбраны і дарагі, і, хто верыць у Яго, не будзе асаромлены».
Вось, дам табе з сінагогі шатана, з тых, якія сябе называюць юдэямі, а імі не ёсць, але падманваюць; вось, зраблю ім, што прыйдуць і паклоняцца табе ў ногі, і даведаюцца, што Я ўзлюбіў цябе.