І, калі скончыў Давід складаць ахвяры цэласпалення і прымірэння, ён дабраславіў народ у імя Госпада Магуццяў.
2 ЛЕТАПІСАЎ 31:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі прыйшлі Эзэкія і кіраўнікі, то ўбачылі груды і дабраславілі Госпада і народ ізраэльскі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшлі Эзэкія і князі, і ўбачылі купы гэтыя, і дабраславілі ГОСПАДА і народ Ягоны, Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшлі Эзэкія і вяльможы, і ўбачылі груды, і дзякавалі Госпаду і народу Яго Ізраіля. |
І, калі скончыў Давід складаць ахвяры цэласпалення і прымірэння, ён дабраславіў народ у імя Госпада Магуццяў.
Дык цешыўся народ дзеля ахвотнага сэрца тых, што ўсім сэрцам ускладалі ахвяру Госпаду; але і Давід цар быў перапоўнены вялікаю радасцю.
І павярнуў цар твар свой, і дабраславіў усю супольнасць Ізраэля, — бо ўся супольнасць стаяла, чакаючы,
Дабраславёны, Госпад, Бог бацькоў нашых, Які ўклаў гэта ў сэрца цара, каб уславіць дом Госпада, што ў Ерузаліме,
Шчасны той народ, для якога Госпад — гэта Бог, і той народ, які Ён выбраў Сабе ў спадчыну.
Дабраславёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які дабраславіў нас у нябёсах усякім дабраславеннем духоўным у Хрысце,
Шчаслівы ты, Ізраэль, хто ж падобны табе? Народ, зберагаемы Госпадам, Ён — шчыт абароны тваёй і меч славы тваёй. Ворагі твае скараюцца перад табой, і ты будзеш таптаць іх каркі.
Дужа ўзрадаваўся я ў Госпадзе, што вы ўжо калісьці зноў пачалі думаць пра мяне, як раней думалі, але былі ў клопатах.
Хай жа Бог мой споўніць усякае ваша жаданне паводле багацця Свайго ў славе, у Хрысце Ісусе.
Якую ж падзяку можам даць Богу за вас і за ўсю радасць, якою радуемся дзеля вас перад Богам нашым,
Дабраславёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які ў вялікай міласэрнасці Сваёй праз уваскрэсенне з памерлых Ісуса Хрыста адрадзіў нас да жывой надзеі,
Сэрца маё любіць князёў Ізраэля. Тыя, хто добраахвотна ахвяраваў сябе за народ, дабраслаўляйце Госпада!