Хадземце, вось, сыдзем, памяшайма там іх мову, каб не маглі зразумець гаворкі адзін аднаго».
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо хто гаворыць мовамі, не людзям гаворыць, але Богу. Бо ніхто не чуе, а ён Духам гаворыць тайны. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо хто гаворыць [незнаёмай] моваю, той гаворыць ня людзям, але Богу; бо ніхто ня чуе, [як] ён тайны духам гаворыць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо, хто гаворыць незнаёмаю моваю, той гаворыць ня людзям, а Богу, бо ніхто не разумее яго, ён тайны гаворыць духам; |
Хадземце, вось, сыдзем, памяшайма там іх мову, каб не маглі зразумець гаворкі адзін аднаго».
І сказалі Эліякім, сын Хэлькіі, і Собна, і Ёах Рабсаку: «Гавары, просім, да паслугачоў тваіх па-арамейску, бо мы разумеем гэтую мову, і не гавары да нас па-гебрайску, каб чуў народ, які на муры».
Адкрыю вусны мае ў прыпавесцях, выказваць буду тое, што было скрыта ад стварэння свету.
Ён, адказваючы, гаворыць ім: «Вам дадзена пазнаць таямніцы Валадарства Нябеснага, а ім гэта не дадзена.
А тых, што павераць, будуць суправаджаць такія знакі: у імя Маё будуць яны выганяць дэманаў, на новых мовах гаварыць будуць,
І казаў Ён ім: «Вам дадзена ведаць таямніцу Валадарства Божага; а тым, якія звонку, усё стаецца ў прыпавесцях,
І калі Паўла ўсклаў на іх рукі, Дух Святы сышоў на іх, і гаварылі мовамі, і праракавалі.
Тыя ж, што былі са мною, бачылі, праўда, святло і перапалохаліся, але голасу Таго, Які гаварыў са мной, не чулі.
іншаму – чыніць цуды, іншаму – праракаванне, іншаму – распазнаванне духаў, іншаму – розныя мовы, іншаму – тлумачэнне моў.
І адных Бог паставіў у Царкве па-першае – Апосталамі, па-другое – прарокамі, па-трэцяе – настаўнікамі, потым тых, што маюць моц чынення цудаў, потым дары аздараўлення, дар успамогі, дар гаспадаравання, дар усякіх моў.
Калі я гавару мовамі людзей і анёлаў, а любові не маю, то я – медзь, што звініць, або цымбалы, што гудзяць.
І калі я маю дар праракавання ды зведаў усе таямніцы і ўсякія веды, і маю ўсю веру, што і горы пераносіць, але любові не маю, – я нішто.
Дарэчы, калі ты будзеш дабраслаўляць у духу, як жа на тваё дабраславенне скажа «Амін!» хтосьці просты, бо ён не разумее, што ты гаворыш?
Дык што ж, браты? Калі збіраецеся разам, кожны з вас мае псальм, мае навуку, мае адкрыццё, мае мовы, мае тлумачэнне: усё гэта хай будзе на пабудову царквы.
але гаворым мудрасць Божую ў таямніцы, што прыхавана, якую Бог прызначыў перад вякамі на славу нашу,
і за мяне, каб дадзены быў мне дар слова на адкрыванне вуснаў маіх, каб пераканаўча выяўляў таямніцы Евангелля,
Навядзе на цябе Госпад народ з далечыні ды з крайніх межаў зямлі на падабенства арла, які ляціць імкліва, мовы якога зразумець ты не зможаш:
каб парадаваліся сэрцы іх, злучаныя ў любові і для поўнага ўзбагачэння розуму, дзеля пазнання таямніцы Бога, і Айца, і Хрыста,
Ды агульна прызнана, што вялікая таямніца пабожнасці: Бог аб’явіўся ў целе, засведчаны Духам, паказаўся анёлам, абвешчаны народам, прыняты вераю ў свеце, узнесены ў славе.
Але ў тых днях, у час голасу сёмага анёла, калі ён пачне трубіць, збудзецца таямніца Божая, як Ён дабравесціў паслугачам Сваім прарокам».