I атрымалі яны дапамогу супраць іх, былі аддадзеныя ў рукі іхнія Агаране і ўсё, што [было] ў іх, бо яны ў часе бітвы клікалі да Бога, і Ён даў ім упрасіць Сябе, бо яны спадзяваліся на Яго.
ПСАЛТЫР 125:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сьпеў узыходжаньня. Тыя, што спадзяюцца на ГОСПАДА, [яны] як гара Сыён, якая не пахісьнецца і будзе на вякі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Песьня ўзыходжаньня. Калі вяртаў Гасподзь палон Сіёна, мы былі быццам у сьне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Песня ўзыходжання. Тыя, што здавераны ў Госпадзе, падобныя да гары Сіён: яна не зварухнецца, трывае на век. |
I атрымалі яны дапамогу супраць іх, былі аддадзеныя ў рукі іхнія Агаране і ўсё, што [было] ў іх, бо яны ў часе бітвы клікалі да Бога, і Ён даў ім упрасіць Сябе, бо яны спадзяваліся на Яго.
І ўсталі яны рана раніцаю, і вырушылі ў пустыню Тэкоа. І калі яны выходзілі, устаў Язафат і сказаў: «Паслухайце мяне, Юда і жыхары Ерусаліму! Верце ў ГОСПАДА, Бога вашага, і будзеце непахісныя; верце прарокам Ягоным, і будзеце мець посьпех».
Сьпеў узыходжаньня. Давіда. Узрадаваўся я, калі мне сказалі: «Хадзем у Дом ГОСПАДА!»
Сьпеў узыходжаньня. Давіда. Калі б не было з намі ГОСПАДА, — скажы, прашу, Ізраіль, —
Божа мой! На Цябе спадзяюся; ня дай мне быць асаромленым, ня дай ворагам маім быць нада мной пераможцамі.
Давіда. ГОСПАД — сьвятло маё і збаўленьне маё. Каго мне баяцца? ГОСПАД — апора жыцьця майго. Каго мне палохацца?
Ліхоцьце прывядзе да сьмерці бязбожніка, і будуць абвінавачаныя тыя, якія ненавідзяць Праведнага.
І што адкажуць пасланцам народаў? Тое, што ГОСПАД заснаваў Сыён і ў ім маюць надзею прыгнечаныя з народу Ягонага».
Таго, чые думкі скіраваныя [на Цябе], Ты захоўваеш у поўным супакоі, бо ён на Цябе спадзяецца.
Так вызваленыя ГОСПАДАМ вернуцца і прыйдуць на Сыён са сьпяваньем; і радасьць вечная над галовамі іхнімі; і яны атрымаюць радасьць і вясёласьць, а смутак і ўздыханьне ўцякуць.
І Я ўлажыў словы Мае ў вусны твае, і ў ценю рукі Маёй Я схаваў цябе, каб расьцягнуць неба і заснаваць зямлю, і сказаць Сыёну: «Ты — народ Мой!»
Бо як адзеньне, зьесьць іх моль, і як воўну, зьесьць іх чарвяк, а праведнасьць Мая будзе вечная, і збаўленьне Маё — з пакаленьня ў пакаленьне.
Абудзіся, абудзіся! Апрані моц тваю, Сыёне! Апрані шаты прыгажосьці тваёй, Ерусаліме, горад сьвяты! Бо ня ўвойдзе больш да цябе неабрэзаны і нячысты.
І ўзыйдуць вызваліцелі на гару Сыён, каб судзіць гару Эзава, і станецца валадарства ГОСПАДА.
І пойдуць шмат народаў, і скажуць: «Пойдзем і ўзыйдзем на гару ГОСПАДА і ў Дом Бога Якубавага, і Ён навучыць нас шляхам Сваім, і мы будзем хадзіць па сьцежках Ягоных». Бо з Сыёну выйдзе закон, і слова ГОСПАДА — з Ерусаліму.
І сказаў мне анёл, які гаварыў са мною: “Клікай, кажучы: "Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Я раўную пра Ерусалім і пра Сыён рэўнасьцю вялікай.
І зноў клікай, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Зноўку напоўняцца гарады Мае дабром, і зноў пацешыць ГОСПАД Сыён, і выбярэ ізноў Ерусалім”.
якія паверылі праз Яго ў Бога, Які ўваскрасіў Яго з мёртвых і даў Яму славу, каб вера вашая і надзея была ў Богу.
І ўбачыў я, і вось, Ягня, Які стаіць на гары Сыён, і з Ім сто сорак чатыры тысячы тых, якія маюць імя Айца Ягонага, напісанае на ілбах іхніх.