Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 122 - Біблія (пераклад А.Бокуна)


Пс 122

1 Сьпеў узыходжаньня. Давіда. Узрадаваўся я, калі мне сказалі: «Хадзем у Дом ГОСПАДА!»

2 Вось, ногі нашыя стаяць у брамах тваіх, Ерусаліме!

3 Ерусаліме! Ты пабудаваны, як горад, які злучаны разам,

4 куды ўваходзяць калены, калены ГОСПАДА, як сьведчаньне для Ізраіля, каб славіць імя ГОСПАДА,

5 бо там стаяць пасады судовыя, пасады дому Давіда.

6 Прасіце пра супакой для Ерусаліму! Няхай маюць даб­радзенства тыя, якія любяць цябе.

7 Супакой няхай будзе ў мурах тваіх, дабрабыт — у палацах тваіх.

8 Дзеля братоў маіх і бліжніх маіх кажу цяпер: «Супакой табе!»

9 Дзеля Дому ГОСПАДА, Бога нашага, буду шукаць дабра для цябе.

Сачыце за намі:



Аб'явы