ПСАЛТЫР 124 - Біблія (пераклад А.Бокуна)Пс 124 1 Сьпеў узыходжаньня. Давіда. Калі б не было з намі ГОСПАДА, — скажы, прашу, Ізраіль, — 2 калі б не было з намі ГОСПАДА, калі паўстаў супраць нас чалавек, 3 тады яны б нас жывымі праглынулі, калі гнеў іхні распаліўся на нас, 4 тады б воды нас затапілі, струмень заліў бы душы нашыя, 5 тады б воды бурлівыя залілі б душы нашыя. 6 Дабраслаўлёны ГОСПАД, Які не аддаў нас зубам іхнім, як здабычу. 7 Душа наша ўцякла, быццам птушка з сіла птушкалова; сіло парванае, і мы ўцяклі! 8 Дапамога нашая — у імені ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю. |