ПСАЛТЫР 125 - Біблія (пераклад А.Бокуна)Пс 125 1 Сьпеў узыходжаньня. Тыя, што спадзяюцца на ГОСПАДА, [яны] як гара Сыён, якая не пахісьнецца і будзе на вякі. 2 Горы вакол Ерусаліму, а ГОСПАД — вакол народу Свайго ад сёньня і на вякі. 3 Бо кій бязбожнікаў не застанецца над лёсам праведнікаў, каб не цягнулі праведнікі рук сваіх да беззаконьня. 4 Рабі, ГОСПАДЗЕ, добрае добрым і тым, хто шчыры ў сэрцы сваім. 5 Але тых, што зыходзяць на сьцежкі крывыя свае, няхай выганіць ГОСПАД разам са злачынцамі. Супакой над Ізраілем! |