Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 125 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)


Пс 125

1 Песьня ўзыходжаньня. Калі вяртаў Гасподзь палон Сіёна, мы былі быццам у сьне.

2 Тады вусны нашы былі поўныя весялосьці, і язык наш - сьпяваў; тады між народамі казалі: «вялікае стварыў Гасподзь над імі!».

3 Вялікае стварыў Гасподзь над намі: мы радаваліся.

4 Вярні, Госпадзе, паланёных нашых, як патокі на поўдзень.

5 Хто са сьлязьмі сеяў, пажынацьме з радасьцю.

6 Хто з плачу нясе насеньне, вернецца з радасьцю, нясучы снапы свае.

Сачыце за намі:



Аб'явы