Бо ГОСПАД вачыма Сваімі абыходзіць усю зямлю, каб умацоўваць тых, чыё сэрца цалкам з Ім. Дрэнна ты зрабіў. Бо цяпер будуць у цябе войны».
ЕРАМІІ 16:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо вочы Мае — на ўсе шляхі іхнія, і яны не схаваныя перад абліччам Маім і не схаванае беззаконьне іхняе перад вачыма Маімі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо вочы Мае - на ўсіх шляхах іхніх; яны не схаваны ад аблічча Майго, і няпраўда іх не схавана ад вачэй Маіх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо вочы Мае — на ўсіх шляхах іх: яны не схаваліся ад Мяне, і не ўтоена ліхота іх ад вачэй Маіх. |
Бо ГОСПАД вачыма Сваімі абыходзіць усю зямлю, каб умацоўваць тых, чыё сэрца цалкам з Ім. Дрэнна ты зрабіў. Бо цяпер будуць у цябе войны».
Няхай будуць яны перад ГОСПАДАМ заўсёды, і няхай Ён вынішчыць на зямлі памяць пра яго,
Ты паклаў беззаконьні нашыя перад Сабою, нашыя схаваныя [грахі] — перад сьветласьцю аблічча Твайго.
Гора тым, якія глыбока хаваюць намеры свае перад ГОСПАДАМ, і ўчынкі іхнія схаваныя ў цемры, і яны кажуць: «Хто бачыць нас і хто ведае пра нас?»
Я [ведаю] ўчынкі іхнія і думкі іхнія, і прыйду, каб сабраць усе народы і мовы; і прыйдуць яны, і ўбачаць славу Маю.
Нават калі ты будзеш мыцца содаю і будзеш ужываць шмат мыла, пляма беззаконьня твайго [застанецца] перад абліччам Маім, кажа Госпад ГОСПАД.
Калі чалавек схаваецца ў схове, ці ж Я ня ўбачу яго? — кажа ГОСПАД. Ці ж Я не напаўняю неба і зямлю? — кажа ГОСПАД.
за тое, што яны ўчынілі агіду ў Ізраілі, і чужаложылі з жонкамі бліжніх сваіх, і прамаўлялі ў імя Маё слова хлусьні, якога Я ім не загадваў. Я ведаю [гэта], і Я — сьведка [гэтага], кажа ГОСПАД.
Ты вялікі ў радзе і магутны ў справах. Вочы Твае адкрытыя на ўсе шляхі сыноў чалавечых, каб даць кожнаму паводле шляхоў ягоных і паводле пладоў учынкаў ягоных.
Хіба пячорай разбойнікаў стаўся ў вачах вашых Дом гэты, над якім клічуць імя Маё? Але Я гэта бачу, кажа ГОСПАД.
І Ён сказаў мне: «Ці ты бачыш, сыне чалавечы, што робіць у цемры кожны са старшыняў дому Ізраіля, кожны ў таемным пакоі ідалаў сваіх? Бо яны кажуць: “ГОСПАД ня бачыць нас. ГОСПАД пакінуў зямлю гэтую”».
І сказаў Ён мне: «Беззаконьне дому Ізраіля і Юды вельмі, вельмі вялікае, зямля поўная крыві, а горад напоўнены няпраўдаю, бо яны кажуць: “ГОСПАД пакінуў зямлю гэтую. ГОСПАД ня бачыць”.
І станецца ў той час, што Я са сьвечкамі абшукаю Ерусалім і наведаю мужоў, якія задубелі на дрожджах сваіх, якія кажуць у сэрцы сваім: «ГОСПАД ня робіць дабра і ня робіць ліха».
Бо тыя, якія пагарджалі днём малых [пачаткаў], будуць радавацца і ўбачаць адвес з волава ў руцэ Зэрубабэля. А гэтыя сем — вочы ГОСПАДА, якія абыходзяць усю зямлю”.
Так што не судзіце перад часам, пакуль ня прыйдзе Госпад, Які і асьветліць схаванае ў цемры, і выявіць намеры сэрцаў; і тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.
І няма стварэньня, схаванага перад Ім, але ўсё аголена і адкрыта перад вачыма Таго, пра Якога нашае слова.