ВЫСЛОЎІ 6:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) хавае ліхоту ў сэрцы сваім, увесь час прыдумляе благое, сваркі расьсявае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) хітрына ў сэрцы ў яго, ён намышляе ліхое ва ўсякі час, сее разлад. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ліха задумваецца ў сэрцы яго, увесь час сее ён раздоры і бяду. |
Словы вуснаў ягоных — злачынства і падступнасьць, ён не захацеў разумець, каб рабіць добрае.
Ці ж не заблукалі тыя, якія задумляюць зло? Але міласэрнасьць і праўда будзе тым, якія задумляюць добрае.
Ашуканствы ашуканца ліхія, ён задумляе падступнае, каб загубіць бедных словамі хлусьлівымі, калі ўбогі будзе прамаўляць пра суд.
А бязбожнік — як мора ўзбуранае, якое ня можа супакоіцца, і воды ягоныя выкідаюць балота і бруд.
І сказаў мне ГОСПАД: «Сыне чалавечы, вось мужы, у думках якіх ліхота і якія ў гэтым горадзе распаўсюджваюць рады ліхія.
Бо яны пасеялі вецер, і пажнуць буру. Ня будзе ў яго збожжа; парастак ня дасьць мукі, а калі і дасьць, чужынцы праглынуць яе.
Гора тым, якія прыдумляюць беззаконьне і абдумваюць ліхоцьце на ложках сваіх, а ў сьвятле раніцы выконваюць гэта, бо гэта ў моцы рук іхніх.
Прашу вас, браты, зважайце на тых, якія робяць нязгоду і згаршэньні насуперак вучэньню, якому вы навучыліся, і ўхіляйцеся ад іх.