ІСАІ 51:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Абудзіся, абудзіся! Апраніся ў магутнасьць, рамяно ГОСПАДА! Прабудзіся, як у дні старадаўнія, як у пакаленьнях [мінулых] вякоў. Ці ж ня Ты — Той, Які пасек Рагава, прабіў цмока? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Паўстань, паўстань, апраніся ў моц, сіла Гасподняя! Паўстань, як у дні старадаўнія, у роды старажытныя! Ці ж ня ты зваліла Раава, пабіла кракадзіла? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прабудзіся, прабудзіся! Адзенься ў магутнасць, рука Госпада! Прабудзіся, як у мінулыя дні, у пакаленнях вякоў. Ці ж не ты паразіла Рагаба, пакалечыла дракона? |
Божа! Вушамі нашымі мы чулі, бацькі нашыя нам абвясьцілі пра справы, якія Ты ўчыніў у дні іхнія, у дні старадаўнія.
Бо вось, яны пільнуюць у засадзе душу маю, зьбіраюцца супраць мяне моцныя, і не за правіну маю, і не за грэх мой, ГОСПАДЗЕ!
тады няхай перасьледуе вораг душу маю і дагоніць, няхай утопча ў зямлю жыцьцё маё і славу маю кіне ў пыл! (Сэлях)
Узгадаю пра Рагаў і Бабілон перад тымі, што ведаюць мяне. Вось, Філістына і Тыр разам з Кушам [скажуць]: «Гэты нарадзіўся там».
Ты скрышыў Рагава, быццам параненага; рамяном моцы Тваёй Ты раскідаў ворагаў Тваіх.
ГОСПАД валадарыць, апрануўся ў веліч, апрануўся ГОСПАД у моц і падперазаўся. Ён сусьвет умацаваў, што не захістаецца.
Дзеля гэтага скажы сынам Ізраіля: “Я — ГОСПАД, і Я выведу вас з-пад ярма Эгіпецкага, і выратую вас з няволі іхняе, і вызвалю вас рамяном узьнятым і судамі вялікімі.
У той дзень ГОСПАД наведае мячом Сваім, цяжкім і моцным левіятана, зьмея спрытнага, левіятана, зьмея выкрутлівага, і заб’е цмока, які ў моры.
Эгіпет надарма і марна [абяцае] дапамогу. Дзеля гэтага Я назваў яго “Рагаў, які ні на што няздатны”.
Абудзіся, абудзіся, устань, Ерусалім, ты, які піў з рукі ГОСПАДА келіх гневу Ягонага, выпіў фуз з келіху ап’яненьня, выпіў да дна.
Блізка праведнасьць Мая, выходзіць збаўленьне Маё, і рамяно Маё будзе судзіць народы; на Мяне чакаюць астравы і на рамяно Маё спадзяюцца.
Абудзіся, абудзіся! Апрані моц тваю, Сыёне! Апрані шаты прыгажосьці тваёй, Ерусаліме, горад сьвяты! Бо ня ўвойдзе больш да цябе неабрэзаны і нячысты.
Зьявіў ГОСПАД рамяно сьвятасьці Сваёй на вачах усіх народаў, і ўбачаць усе канцы зямлі збаўленьне Бога нашага.
Прысягнуў ГОСПАД правіцай Сваёй і рамяном моцы Сваёй: «Ня дам больш збожжа твайго ворагам тваім, і ня будуць піць сыны чужынцаў маладога віна твайго, над якім ты працаваў.
і кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я супраць цябе, фараон, валадар Эгіпту, цмок вялікі, які ляжыш сярод рэкаў сваіх і кажаш: “Для мяне рэкі мае, я іх зрабіў!”
Гора таму, хто кажа дрэву: “Абудзіся”, [хто кажа] камяню, які маўчыць: “Устань!” Ці ён можа навучыць? Вось, ён абкладзены золатам і срэбрам, але ніякага духу няма ў ім.
Ты выйшаў, каб збавіць народ Твой, каб збавіць памазанца Твайго. Ты скрышыў галаву дому бязбожніка, агаляючы падставы аж па шыю. (Сэлях)
І ён пройдзе праз мора нядолі, і разаб’е хвалі марскія, і высахнуць усе глыбіні ракі, і ўпадзе пыхлівасьць Асірыі, і скіпетр Эгіпту будзе забраны.
Няхай змоўкне ўсякае цела перад абліччам ГОСПАДА, бо Ён паўстаў са сьвятой сялібы Сваёй.
каб споўнілася слова Ісаі прарока, якое той сказаў: «Госпадзе! Хто паверыў пачутаму ад нас, і каму было адкрытае рамяно Госпада?»
“І народ, які зняволіць іх, Я буду судзіць, — сказаў Бог, — і пасьля гэтага яны выйдуць і будуць служыць Мне ў гэтым месцы”.
Або ці спрабаваў які бог прыйсьці і выбраць сабе народ спасярод [іншых] народаў праз выпрабаваньні, знакі, цуды і войны, рукою моцнаю і рамяном узьнятым праз жахі вялікія, як ўсё, што зрабіў вам ГОСПАД, Бог ваш, у Эгіпце на вачах тваіх?
кажучы: «Дзякуем Табе, Госпадзе, Бог Усеўладны, Які ёсьць, і Які быў, і Які прыходзіш, што прыняў Ты моц Сваю вялікую і запанаваў.
І быў скінуты цмок вялікі, зьмей старадаўны, называны д’яблам і шатанам, які падманвае ўвесь сусьвет, скінуты на зямлю, і анёлы ягоныя былі скінутыя з ім разам.
Гідэон сказаў яму: «Прабач, гаспадару мой, калі ГОСПАД з намі, адкуль прыйшло ўсё гэта? Дзе ўсе цуды Ягоныя, пра якія расказвалі нам бацькі нашыя, кажучы: “З Эгіпту вывеў нас ГОСПАД”. А цяпер пакінуў нас ГОСПАД і аддаў нас у рукі Мадыянцаў».