ПСАЛТЫР 87 - Біблія (пераклад А.Бокуна)Пс 87 1 Сыноў Караха. Псальм. Сьпеў. Угрунтаваньне ягонае на гарах сьвятых. 2 Любіць ГОСПАД брамы Сыёну больш за ўсе іншыя сялібы Якуба. 3 Слаўныя [рэчы] сказаныя пра цябе, горад Божы! (Сэлях) 4 Узгадаю пра Рагаў і Бабілон перад тымі, што ведаюць мяне. Вось, Філістына і Тыр разам з Кушам [скажуць]: «Гэты нарадзіўся там». 5 А пра Сыён будуць казаць: «Той чалавек і той чалавек нарадзіўся ў ім, і Найвышэйшы ўзмацняе яго». 6 ГОСПАД палічыць, запісваючы народы: «Гэты нарадзіўся там». (Сэлях) 7 І тыя, што сьпяваюць, і тыя, што таньчаць, [скажуць]: «Усе крыніцы мае ў Табе!» |