ІСАІ 3:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) ГОСПАД ідзе на суд старшыняў народу Свайго і князёў ягоных: «Гэта вы спустошылі вінаграднікі, і зрабаванае ў беднага — у дамах вашых. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гасподзь уступае ў суд са старэйшынамі народу Свайго і з князямі яго: вы спустошылі вінаграднік; нарабаванае ў беднага - у вашых дамах. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Госпад прыйдзе на суд са старэйшынамі народа свайго, з князямі сваімі. «Гэта вы спустошылі вінаграднік, і нарабаванае ў беднага — у вашых дамах. |
На сьвітаньні ўстае забойца, забівае ён беднага і ўбогага, і ноччу ходзіць як злодзей.
Ён пільнуе ў засадзе, быццам леў у схове сваім; пільнуе, каб схапіць убогага; хапае ўбогага, уцягваючы яго ў сетку сваю.
Няўжо ня маюць пазнаньня ўсе злачынцы, якія народ мой зьядаюць, быццам хлеб ядуць, і ГОСПАДА ня клічуць?
І не ўваходзь у суд са слугою Тваім, бо ня будзе праведны перад абліччам Тваім ніхто з жывых.
пакаленьне, у якога зубы — мячы, а сківіцы — нажы, каб есьці ўцісканых на зямлі і гаротных між людзей.
Гора заканадаўцам, [якія ўстанаўляюць] законы беззаконныя і пішуць пастановы жорсткія,
каб адмовіць у правасудзьдзі ўбогім, каб пазбавіць суду прыгнечаных народу Майго, каб удовы сталіся здабычай іхняй, і сіротаў абрабаваць.
але Ён будзе судзіць бедных паводле праведнасьці і пакорным зямлі будзе даваць суд паводле справядлівасьці. І Ён ударыць зямлю кіем вуснаў Сваіх, і подыхам вуснаў Сваіх заб’е бязбожніка.
І будуць пасьвіцца першародныя бедных, і ўбогія адпачнуць бясьпечна, а корань твой Я вымару голадам і выб’ю рэшту тваю.
і пакорныя павялічаць радасьць сваю ў ГОСПАДЗЕ, а ўбогія зямлі будуць цешыцца ў Сьвятым Ізраіля.
Дзеля гэтага так кажа Сьвяты Ізраіля: «Дзеля таго, што вы пагардзілі словам гэтым, а спадзяецеся на крыўду і здраду, і на іх вы абапіраецеся,
Бо вінаграднік ГОСПАДА Магуцьцяў — гэта дом Ізраіля, а мужы Юды — парастак выбраны Яго. І Я спадзяваўся, [што будзе] суд, а вось, праліцьцё крыві, [чакаў] праведнасьці, а вось крыкі [пагрозаў].
Вось, вы посьціце, каб вадзіцца і сварыцца, і б’іцёся кулакамі нахабна. Ня трэба посьціць так, як у гэты дзень, каб быў выслуханы на вышынях голас ваш.
Шматлікія пастухі разбурылі вінаграднік Мой, стапталі ўласнасьць Маю і зрабілі поле Маё ўлюблёнае пустыняй бязьлюднай.
Як клетка поўная птушак, так дамы іхнія поўныя падману, і такім чынам яны становяцца слаўнымі і багатымі,
крыўдзіў беднага і ўбогага, рабункам рабаваў, не аддаваў закладзенага, падымаў вочы свае да ідалаў, рабіў брыдоты,
Як Я судзіў бацькоў вашых у пустыні зямлі Эгіпецкай, так і вас судзіць буду, кажа Госпад ГОСПАД.
Калі што будзеш прадаваць бліжняму свайму або купляць з рукі бліжняга свайго, ня крыўдзіце адзін аднаго.
Яны топчуць у пыле зямным галаву бедных, і шлях уцісканых выкрыўляюць; і мужчына, і бацька ягоны ходзяць да [адной] дзяўчыны, і гэтым зьневажаюць імя Маё сьвятое.
Паслухайце слова гэтае, каровы Башану, якія на гары Самарыі, якія прыгнятаеце бедных, штурхаеце ўбогіх, кажучы гаспадарам сваім: “Прынясі, і будзем піць”.
Гора тым, якія прыдумляюць беззаконьне і абдумваюць ліхоцьце на ложках сваіх, а ў сьвятле раніцы выконваюць гэта, бо гэта ў моцы рук іхніх.
Зажадаюць яны палёў, і забіраюць іх, і дамоў — і бяруць [іх]; яны прыгнятаюць гаспадара і дом ягоны, чалавека і спадчыну ягоную.
Вы ясьцё цела народу майго і зьдзіраеце з іх скуру іхнюю, і ломіце косткі іхнія, і расьсякаеце іх нібы ў гаршчок, і цела [іхняе] — нібы на патэльню?
Паслухайце другую прыповесьць: быў нейкі чалавек, гаспадар дому, які пасадзіў вінаграднік, і абгарадзіў яго плотам, і выкапаў у ім тоўчню, і пабудаваў вежу, і здаў яго вінаградарам, і выехаў.
А вы зьняважылі ўбогага. Ці ж не багатыя прыгнятаюць вас, і ці ж не яны цягаюць вас у суды?