Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 14 - Біблія (пераклад А.Бокуна)


Пс 14

1 Кіраўніку хору. Давіда. Сказаў бязглузды ў сэрцы сваім: «Няма Бога!» Сапсаваліся яны і агідныя рэчы робяць, няма таго, хто робіць дабро.

2 Глянуў ГОСПАД з неба на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць разумны, які Бога шукае.

3 Усе ўхіліліся, усе разам нягодныя; няма нікога, хто робіць дабро, няма аніводнага!

4 Няўжо ня маюць пазнаньня ўсе злачынцы, якія народ мой зьядаюць, быццам хлеб ядуць, і ГОСПАДА ня клічуць?

5 І будуць яны там у страху вялікім, бо ёсьць ГОСПАД у пакаленьні праведнікаў!

6 Радай прыгнечанага вы пагарджаеце, але ГОСПАД — прыстанішча ягонае.

7 Хто дасьць збаўленьне з Сыёну для Ізраіля? Калі ГОСПАД верне палонных народу Свайго, будзе радавацца Якуб і будзе весяліцца Ізраіль!

Сачыце за намі:



Аб'явы