Хоць бы і забіў мяне [Бог], буду мець у Ім надзею і буду абараняць шляхі мае перад абліччам Ягоным.
ЁВА 27:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Далёкі я ад таго, каб лічыць вас праведнымі. Пакуль не памру, не адступлюся ад нявіннасьці маёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я далёкі ад таго, каб прызнаць вас справядлівымі; пакуль не памру, не саступлю беззаганнасьці маёй. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Барані, Божа, каб я лічыў вас справядлівымі; пакуль не памру, не адступлюся ад сваёй невінаватасці. |
Хоць бы і забіў мяне [Бог], буду мець у Ім надзею і буду абараняць шляхі мае перад абліччам Ягоным.
І сказаў ГОСПАД шатану: «Ці зьвярнуў ты ўвагу на слугу Майго, Ёва, якому няма падобнага на зямлі. Чалавек ён шчыры і справядлівы, баіцца Бога і пазьбягае зла, і захоўвае моцна нявіннасьць сваю. А ты намаўляў Мяне супраць яго, каб Я зруйнаваў яго без прычыны».
І жонка ягоная сказала яму: «І ты дасюль трываеш у нявіннасьці сваёй? Пракляні Бога і памірай».
Няхай узважыць Ён мяне на вагах справядлівых, і няхай ведае Бог невінаватасьць маю.
Калі зыходзіў крок мой са шляху, і пайшло за вокам маім сэрца маё, і запляміла рукі мае што нячыстае,
І ўзгарэўся гневам Элігу, сын Барахеэля Бузяніна, з роду Рама. І запалаў ён гневам на Ёва, бо той лічыў душу сваю больш праведнай за Бога.
І запалаў гнеў ягоны таксама на сяброў ягоных, што не знайшлі яны адказу яму, але [толькі] вінавацілі Ёва.
І сталася пасьля таго, як сказаў ГОСПАД гэтыя словы Ёву, сказаў ГОСПАД Эліфазу з Тэману: «Узгарэўся гнеў Мой на цябе і на двух сяброў тваіх, бо не гаварылі вы пра Мяне слушна, як слуга Мой Ёў.
Той, хто апраўдвае злачынцу, і той, хто вінаваціць праведніка, — абодва агіда для ГОСПАДА.
Бо пахвала нашая гэткая — сьведчаньне сумленьня нашага, што мы ў прастаце і шчырасьці Божай, не ў цялеснай мудрасьці, але ў ласцы Божай жылі ў сьвеце, а асабліва ў вас.
Калі ж Пётар прыйшоў у Антыёхію, я асабіста супрацьстаў яму, таму што [варта] было дакараць [яго].
Калі будзе спрэчка паміж людзьмі, няхай яны стануць перад судом, і судзяць іх, і праведнага прызнаюць нявінным, а вінаватага пакараюць.