Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЁВА 29:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 Я апранаўся ў праведнасьць, і быў апрануты; як плашч і карона быў суд мой.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 Я апрануўся ў праўду, і суд мой апранаў мяне як мантыя і турбан.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 Я апрануўся ў справядлівасць і прыбраўся, як плашчом і вянцом, судом сваім.

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 29:14
16 Крыжаваныя спасылкі  

Я цешуся ў ГОСПАДЗЕ, душа мая радуецца ў Богу маім, бо Ён апрануў мяне ў шаты збаўленьня і накінуў на мяне плашч праведнасьці, як на жаніха, усклаў дыядэму, і як нявесту, аздобіў упрыгожваньнямі.


Ён апрануў праведнасьць, як панцыр, і шалом збаўленьня на галаве Ягонай, Ён апрануў шаты помсты, і руплівасьць, быццам плашч, накінуў.


Сьвятары Твае няхай апрануцца ў праведнасьць, і багабойныя Твае няхай радуюцца!


Дык станьце, падперазаўшы паясьніцу вашую праўдаю, і апрануўшы панцыр праведнасьці,


І дадзена ёй, каб апранулася ў вісон чысты і сьветлы; вісон жа — гэта праведнасьць сьвятых.


У праведнасьці маёй буду трымацца моцна і не адкіну яе, ня будзе дакараць сэрца маё дзён [жыцьця] майго.


Мы ж, якія належым дню, будзьма пільнымі, апрануўшы панцыр веры і любові і шалом надзеі збаўленьня,


у слове праўды, у моцы Божай, са зброяй праведнасьці ў правай і ў левай руцэ,


І ты станеш каронай славы ў руцэ ГОСПАДА і дыядэмай валадарства ў далоні Бога твайго.


але зьвярні яму заклад да заходу сонца, каб спаў ён у адзе­ньні сваім і дабраславіў цябе, і гэта будзе табе [залічана] ў праведнасьць перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго.


але апраніцеся ў Госпада Ісуса Хрыста і не дагаджайце целу ў пажаданьнях.


У той дзень ГОСПАД Магуцьцяў будзе каронай славы і велічнай дыядэмай для рэшты народу Свайго,


Далёкі я ад таго, каб лічыць вас праведнымі. Пакуль не памру, не адступлюся ад нявіннасьці маёй.


Я чыніў суд і праведнасьць; не аддай мяне прыгнятальнікам маім!


І сказаў: “Няхай ускла­дуць мітру чыстую на галаву ягоную”. І ўсклалі мітру чыстую на галаву ягоную, і апранулі яго ў шаты. А анёл ГОСПАДА стаяў.


каб я насіў яе на плячах маіх і налажыў яе сабе, як вянец.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы