3 ЦАРСТВАЎ 21:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і прыйшлі два чалавекі, сыны Бэліяла, і селі насупраць яго, і сведчылі яны, як людзі д’ябальскія, супраць яго перад натоўпам людзей: «Набот блюзніў супраць Бога і цара». Таму вывелі яго за горад і ўкаменавалі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшлі два сыны Бэліяла, і селі насупраць яго, і сьведчылі супраць Набота сыны Бэліяла перад народам, кажучы: «Набот блюзьніў супраць Бога і валадара». І вывелі яго за горад, і ўкаменавалі яго камянямі, і ён памёр. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і выступілі два нягодныя чалавекі і селі насупраць яго, і сьведчылі на яго гэтыя нядобрыя людзі перад народам і казалі: Навутэй зьневажаў Бога і цара. І вывелі яго за горад і пабілі яго камянямі, і ён памёр. |
А Элісей сядзеў у доме сваім, і старэйшыны сядзелі разам з ім. І цар паслаў перад сабою чалавека. Але перш, чым пасланец увайшоў да Элісея, ён сказаў старэйшынам: «Ці вы ведаеце, што гэты сын забойцы паслаў чалавека па маю галаву? Дык глядзіце, калі прыйдзе пасланец, замкніце дзверы і не дазвольце яму ўвайсці; вось, бо ўжо чуваць стукат ног гаспадара яго, які ідзе за ім».
“Сапраўды, — кажа Госпад, — учора бачыў Я кроў, кроў Набота і кроў сыноў яго, аддам табе на гэтым полі”, — кажа Госпад. Дык вазьмі цяпер і кінь яго на полі па слове Госпада».
Яны змовіліся супраць яго ды ўкаменавалі яго па загадзе цара на панадворку святыні Госпада.
Але ўздымі крыху руку Сваю і дакраніся да ўсяго, што ў яго ёсць, — напэўна, будзе зневажаць Цябе перад абліччам [Тваім]».
Калі ж замыкалася кола дзён балявання, пасылаў да іх Ёў і асвячаў іх; і, устаўшы рана, прыносіў цэласпаленні за кожнага з іх. І казаў: «Каб толькі не зграшылі сыны мае і не зняважылі Бога ў сэрцах сваіх». Так чыніў Ёў ва ўсе дні.
І сказала яму жонка яго: «Дагэтуль ты трываеш у шчырасці сваёй? Зняваж Бога і памры».
Не выдавай мяне па жаданню пераследнікаў маіх, бо паўсталі супраць мяне фальшывыя сведкі і тыя, што дыхаюць лютасцю.
Сведка несправядлівы здзекуецца з законнасці, і вусны бязбожнікаў глытаюць несправядлівасць.
Молат, і меч, і вострая страла — гэта чалавек, які гаворыць ілжывае сведчанне супраць блізкага свайго.
У думцы сваёй не зневажай цара, і ў сховах спальні сваёй не праклінай багатага, бо нават птушкі нябесныя занясуць голас твой і хто мае крылы — абвесціць сказанае.
Павярнуўся я да іншага і ўбачыў вераломнасць, якая ўчыняецца пад сонцам, і вось, слёзы прыгнечаных — і няма суцяшальніка, і бязлітаснасць з боку прыгнятальнікаў — і няма суцяшальніка.
А будзе ён бадзяцца па зямлі ў здзеку і галодны: а калі спазнае голад, будзе злавацца, пачне праклінаць цара свайго і Бога свайго.
І паслаў Амазія, святар з Бэтэля, Ерабааму, цару Ізраэля, кажучы: «Змаўляецца супраць цябе Амос сярод дому Ізраэля; не зможа знесці зямля ўсіх размоў яго.
“І Я прыйду судзіць вас; і буду скорым сведкам супраць чараўнікоў, і чужаложнікаў, і лжывых сведкаў, і крыўдзіцеляў наймітаў, удоў і сірот і супраць тых, што прыгнятаюць чужынца і Мяне не баяцца, — кажа Госпад Магуццяў. —
І пачалі Яго вінаваціць, кажучы: «Мы выявілі, што Ён бунтуе наш народ, і забараняе плаціць падатак цэзару, і называе сябе Хрыстом Царом».
Адгэтуль Пілат намагаўся адпусціць Яго; але юдэі крычалі, кажучы: «Калі ты Яго выпусціш, дык ты – не сябар цэзара! Кожны, хто робіць сябе царом, супрацівіцца цэзару».
Мы знайшлі, што гэты чалавек – зараза і выклікае бунты сярод усіх юдэяў у цэлым свеце, і ён – правадыр секты Назарэйцаў,
Тады падаслалі яны людзей, якія казалі: «Мы чулі, як ён казаў блюзненні на Майсея і Бога».
укамянуй яго на смерць, бо хацеў адцягнуць цябе ад Госпада, Бога твайго, Які вывеў цябе з зямлі Егіпецкай, з дому няволі,
Тады мужчыны горада няхай укамянуюць яго да смерці, каб вынішчыць зло з асяроддзя вашага. І ўвесь Ізраэль, чуючы гэта, будзе баяцца.
то завядуць яе да дзвярэй дома бацькі яе і ўкамянуюць яе мужчыны гэтага горада аж да смерці, бо прынесла яна ганьбу Ізраэлю тым, што распуснічала ў доме бацькі свайго; так вынішчыш зло з асяроддзя свайго».
то абаіх прывядзіце да брамы горада таго і ўкамянуйце да смерці: дзяўчыну за тое, што не крычала, будучы ў горадзе, а таго мужчыну за тое, што згвалтаваў жонку блізкага свайго, і так вынішчыш зло паміж сябе.
каменавалі іх, перапілоўвалі і катавалі, гінулі яны ад меча, туляліся ў авечых і казліных скурах, жылі ў горы, нястачах і прыгнёце.