2 КАРЫНФЯНАЎ 10:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дарэчы, я сам, Паўла, перасцерагаю вас праз пакорлівасць і ласкавасць Хрыстову, што я асабіста між вамі ціхі, аднак у аддаленні патрабавальны да вас; Біблія (пераклад А.Бокуна) А я, Павал, які асабіста між вамі пакорны, а адсутны — адважны адносна вас, прашу вас праз ціхасьць і спагаднасьць Хрыста. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А сам я, Павал, асабіста сьціплы сярод вас, а здалёку супроць вас адважны, пераконваю вас лагодаю і мілажальнасьцю Хрыстовай. |
Цешся радасна, дачка Сіёна, гамані, дачка Ерузаліма. Вось, ідзе да цябе Валадар твой, Ён справядлівы і збаўца, ціхмяны, Які сядзіць на асліцы і на асляняці, сыне пад’ярэмнай.
Вазьміце ярмо Маё на сябе ды вучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі ды пакорлівы сэрцам, і знойдзеце супачынак душам вашым.
«Скажыце дачцы Сіёна: “Вось, ідзе да цябе Валадар твой, ціхмяны, седзячы на асліцы і на асляняці, сыне пад’ярэмнай”».
А месца Пісання, што ён чытаў, было гэткае: «Як авечка на зарэз вядзецца, ды як ягня безгалосае перад стрыгалямі, – так не адкрыў Ён вуснаў Сваіх.
А Ісая адважыўся сказаць: «Мяне знайшлі тыя, што не шукалі Мяне; яўна аб’явіўся Я тым, якія пра Мяне не пыталіся».
Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасць Божую, аддавайце целы вашы ў ахвяру жывую, святую, мілую Богу на разумнае служэнне ваша.
Я, можа, вам засмела пісаў, браты, у лісце, часткова як бы вам прыводзячы на памяць ласку, якая мне дадзена Богам,
Мы неразумныя дзеля Хрыста, а вы разумныя ў Хрысце; мы кволыя, а вы дужыя; вас шануюць, а намі грэбуюць.
дык вось, малю, каб, як прыбуду, не адважыўся б на тую суровасць, на якую думаю адважыцца адносна некаторых, якія лічаць, што мы жывём паводле цела.
Ці на аблічча глядзіце? Калі хто ўважае, што ён Хрыстоў, дык хай разважыць у сабе, што і мы, таксама як ён, Хрыстовы.
Кажу гэта на сорам, як быццам мы нядужыя былі; нехта мае ў гэтым адвагу, – кажу ў неразумнасці, – дык і я адважуся.
Дык мы замест Хрыста пасланы, як бы Сам Бог просіць праз нас: за Хрыста просім, пагадзіцеся з Богам!
Вялікае спадзяванне ў мяне на вас, вялікая пахвала мне за вас. Я напоўнены суцяшэннем і перапоўнены радасцю ў кожным нашым горы.
Вось, я, Паўла, кажу вам, што, калі вы дасцеся абрэзацца, Хрыстос не прынясе вам ніякай карысці.
Умольваю вас я, вязень у Госпадзе, каб вы хадзілі дастойна паклікання, якім пакліканы,
калі толькі застанецеся моцнымі верай, стойкімі і непарушнымі ў надзеі Евангелля, якое вы чулі, якое абвяшчаецца ўсяму стварэнню, якое пад небам, якога я, Паўла, стаўся паслугачом.
Я, Паўла, напісаў уласнаю рукою, што я сплачу табе; каб пры тым не казаць табе, што і ты сабою вінаваты мне.
усё ж такі дзеля любові лепш папрашу цябе я, Паўла, стары чалавек, а цяпер і вязень Хрыста Ісуса.
Умілаваныя, прашу вас, як прыхадняў і падарожнікаў, паўстрымацца цялесных пажаданняў, якія ваююць супраць душы.
Я, Ян, брат ваш і сутрывалец у прыгнёце, і ў Валадарстве і ў вытрываласці Ісуса Хрыста, быў на востраве, які называецца Патмас, дзеля слова Божага і сведчанне Ісуса Хрыста.