І дадаў, кажучы: «Дабраславёны Госпад, Бог Ізраэля, Які стварыў неба і зямлю, Які даў Давіду цару сына мудрага, і вучонага, і разумнага, і разважнага, каб пабудаваў ён дом Госпаду ды сабе палац.
1 КАРЫНФЯНАЎ 3:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дадзенай мне Богам ласкай я, як мудры будаўнік, заклаў падмурак, а хто іншы закончыць пабудову. Хай кожны глядзіць, як будуе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Я, паводле дадзенай мне ласкі Божай, як мудры будаўнічы, заклаў падмурак, а другі будуе [на ім]. Кожны няхай глядзіць, як будуе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я, па дадзенай мне ад Бога мілаце, як мудры будаўнік, заклаў падмурак, а другі будуе на ім: але кожны ўважай, як будуе. |
І дадаў, кажучы: «Дабраславёны Госпад, Бог Ізраэля, Які стварыў неба і зямлю, Які даў Давіду цару сына мудрага, і вучонага, і разумнага, і разважнага, каб пабудаваў ён дом Госпаду ды сабе палац.
Паколькі быў Эклезіяст наймудрэйшы, даў ён яшчэ народу веды; разважыў і, даследуючы, склаў шматлікія выслоўі.
Якія ж будуць разумнымі, будуць ззяць, як ззянне неба, і тыя, што навучаць многіх справядлівасці, будуць, як зоркі ў векі вечныя.
«Рукі Зарабабэля заснавалі дом гэты, і рукі яго скончаць яго, ды ведайце, што Госпад Магуццяў паслаў Мяне да вас.
Хто, думаеш, з’яўляецца верным і разумным паслугачом, якога паставіў гаспадар над падданымі сваімі, каб ён у вызначаны час даваў ім меру пшаніцы?
Такім чынам, кожны, хто слухае гэтыя словы Мае ды выконвае іх, прыпадобніцца да чалавека разумнага, які збудаваў свой дом на камені.
Ён сказаў: «Глядзіце, каб вас не звялі; бо многія прыйдуць у імя Маё, кажучы: “Гэта Я” або “Час наблізіўся”. Дык не ідзіце за імі.
А калі задумаў ён ісці ў Ахаю, то браты, узрушаныя, напісалі ліст да вучняў, каб прынялі яго. Калі ж ён прыбыў, дапамагаў многа тым, што ўверылі праз ласку,
Праз Яго атрымалі мы ласку і Апостальства дзеля паслухмянасці ў веры ўсіх народаў у імя Яго,
Дадзенаю мне ласкаю кажу кожнаму з вас, каб не думалі аб сабе вышэй, чым належыць, але каб думалі цвяроза, паводле той меры веры, якую вызначыў Бог.
Я, можа, вам засмела пісаў, браты, у лісце, часткова як бы вам прыводзячы на памяць ласку, якая мне дадзена Богам,
Прытым я стараўся прапаведаваць добрую вестку там, дзе не ўспаміналася імя Хрыста, каб не будаваць на чужым падмурку,
Бо ніхто не можа пакласці іншага падмурка, апрача таго, які пакладзены, які ёсць Ісус Хрыстос.
Калі іншым я не Апостал, вам я Апостал; бо вы – пячатка майго апостальства ў Госпадзе.
Не хвалімся без меры чужой працай. Спадзяёмся, аднак, што з узрастаннем вашай веры мы таксама ўзрастаць будзем у вас па нашай мерцы,
угрунтаваныя на падмурку Апосталаў і прарокаў, дзе вуглавым каменем ёсць Сам Хрыстос Ісус,
Дзеля гэтага я і працую, змагаючыся пры Яго садзеянні, якім Ён ува мне дзейнічае магутна.
і паслалі мы да вас Цімафея, брата нашага і супрацоўніка, паслугача Божага ў Евангеллі Хрыстовым, для падмацавання вашага і падбадзёрвання ў веры вашай,
5 Углядайся ў сябе і тое, чаму навучаеш, трывай у гэтым; бо, так робячы, і сябе збавіш, і тых, каторыя слухаюць цябе.
Пільна рупся паказацца годным перад Богам, працаўніком беззаганным, які даносіць з павагай слова праўды.
Хай з вас многія не квапяцца быць настаўнікамі, браты мае, ведаючы, што тым цяжэйшы атрымаем прысуд.
Калі хто прамаўляе, [прамаўляй] як словы Божыя; калі хто паслугуе, [служы] сілай, дадзенай яму Богам, каб ва ўсім быў праслаўлены Бог праз Ісуса Хрыста, Якому слава і валадаранне ў векі вечныя. Амін.
І доўгацярплівасць Госпада нашага лічыце за збаўленне, як і наш умілаваны брат Паўла паводле дадзенай яму мудрасці напісаў вам,
І мур горада меў дванаццаць падмуркаў, і на іх дванаццаць імёнаў дванаццаці Апосталаў Ягняці.
Падмуркі муру горада ўпрыгожаны былі дарагімі камянямі: падмурак першы – яспісам, другі – сапфірам, трэці – халцэдонам, чацвёрты – смарагдам,