РУТ 1:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўстала тады яна, каб з абедзвюма нявесткамі з зямлі Мааб пайсці ў сваю бацькаўшчыну, бо пачула яна, што Госпад паклапаціўся аб Сваім народзе і даў ім ежу. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўстала яна, і нявесткі яе, і вярнуліся з палёў Мааву, бо пачула яна на палях Мааву, што ГОСПАД наведаў народ Свой і даў ім хлеб. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўстала яна зь нявесткамі сваімі і пайшла назад з палёў Маавіцкіх, бо пачула на палях Маавіцкіх, што Бог наведаў народ Свой і даў ім хлеб. |
І даў Якуб такую прысягу: «Калі Бог будзе са мной і будзе мяне берагчы ў гэтай дарозе, якою я вандрую, і дасць мне хлеб есці і адзенне апранацца,
І дабраславіў Якуб Язэпа, і сказаў: «Бог, у прысутнасці Якога хадзілі бацькі мае, Абрагам і Ізаак, Бог, Які пасвіў мяне ад юнацтва майго аж па сённяшні дзень,
І калі ўзяў ён прысягу з іх і сказаў: «Бог адведае вас; забярэце з сабой мае косці з гэтага месца»,
Ідзі і збяры старэйшын Ізраэля, і скажы ім: “Госпад, Бог бацькоў вашых, з’явіўся мне, Бог Абрагама, Бог Ізаака і Бог Якуба, гаворачы тым, якіх наведаў: “Я наведаў вас і ўбачыў усё, што адбылося з вамі ў Егіпце”;
І паверыў народ, і пачулі, што Госпад наведаў сыноў Ізраэля і што заўважыў смутак іх; і, схіліўшыся, яны памаліліся.
надоўга адхілі ад мяне марнасць і хлуслівыя словы, не давай мне беднасці і багацця, толькі ўдзяляй мне штораз на пражыццё хлебны паёк,
І як дождж або снег спадае з неба і туды больш не вяртаецца, але поіць зямлю і корміць яе, і дае, каб яна радзіла, і дае насенне сейбіту і хлеб едаку,
Гэта вось кажа Госпад: “Калі ў Бабілоне споўніцца семдзесят гадоў, Я наведаю вас і здзейсню для вас Сваё спагаднае слова, каб зноў вас вярнуць на гэтае месца.
І адказаў Госпад, і сказаў народу Свайму: «Вось, Я пашлю вам збожжа, і віно, і алей, і будзеце вы насычаны імі; і не аддам вас больш на здзек паганам,
І будзе бераг марскі для астатку з дому Юды: там будуць яны пасвіць, у дамах Аскалона будуць увечары адпачываць, бо наведае іх Госпад, Бог іх, і пераменіць долю іх.
і паваляць цябе на зямлю і дзяцей тваіх, якія ў табе, ды не пакінуць у табе каменя на камені, бо ты не пазнаў часу адведзінаў тваіх».
Паводзіны вашы сярод паганаў хай будуць добрыя, каб тыя, што ставяцца да вас як да злачынцаў, бачачы вашы добрыя ўчынкі, славілі Бога ў дзень адведзінаў.
І памерлі абодва, Махалон, зразумела, і Хеліён; і засталася жанчына тая, перажыўшы мужа і абодвух сыноў.
Такім чынам, выйшла яна з месца пражывання свайго разам з абедзвюма нявесткамі і ўжо ў дарозе, калі вярталіся яны ў зямлю Юдэйскую,
І наведаў Госпад Ганну, і яна пачала і нарадзіла трох сыноў і дзве дачкі. А юнак Самуэль рос пры Госпадзе.