Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 60:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Кіраўніку хору. Паводле «Лілея закону». Міктам. Давідаў. Дзеля павучання.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Кіраўніку хору: на лад: “Лілея сьведчаньня”. Залатая песьня Давіда. Дзеля навучаньня,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Кіроўцу хору. На струнным інструмэньце. Псальма Давідава.

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 60:1
36 Крыжаваныя спасылкі  

а Ададэзэр праз пасланцоў прывёў сірыйцаў, якія былі на другім баку ракі, і прыбылі яны ў Элам; а Сабах, настаўнік войска Ададэзэра, быў кіраўніком іх.


Дык пайшоў Давід у Баал-Парацым, і разбіў іх там, і сказаў: «Раздзяліў Госпад ворагаў маіх перада мною, як раздзяляюцца воды». Таму тое месца і названа Баал-Парацым.


І паставіў ён у Эдоме гарнізоны, і ўвесь Эдом стаў нявольнікам Давіда. І Госпад дапамагаў Давіду ва ўсім, што ён рабіў.


І пабіў таксама Давід Ададэзэра, сына Рагоба, цара Собы, калі той пайшоў, каб аднавіць валадаранне сваё над ракой Эўфрат.


Гэта ён пабіў Эдом у Саляным лагу, лікам дзесяць тысяч, і захапіў Петру ў бітве і назваў яе Ецэтэль, і так ёсць па сённяшні дзень.


І таксама перамог Давід Ададэзэра, цара Собы ў мясцовасці каля Эмата, калі ён рушыў, каб пашырыць сваю ўладу аж па раку Эўфрат.


А ты, сыне мой Саламон, ведай Бога бацькі твайго і служы Яму шчырым сэрцам ды ахвотнаю душой; бо Госпад пранікае ва ўсе сэрцы ды пазнае ўсе намеры розуму: калі будзеш шукаць Яго — знойдзеш, а калі адвернешся ад Яго — адпіхне цябе навек.


Потым Амазія ўпэўнена вывеў войска сваё, і павёў у Саляны лог і пабіў там дзесяць тысяч сыноў Сэіра.


Хто давядзе мяне ў абаронны горад? Хто давядзе мяне аж да Ідумеі?


Цэлы дзень мы будзем пахваляцца Богам і будзем вызнаваць імя Тваё вечна.


Кіраўніку хору. Паводле «Не руйнуй». Давідаў. Міктам. Калі Саўл паслаў мужоў, каб сцерагчы дом і забіць яго.


Бог мой, міласэрнасць Яго апярэдзіць мяне. Бог учыніць, што буду я з пагардаю глядзець на непрыяцеляў маіх.


Мааб — посуд мой для мыцця, на Эдом пастаўлю чаравік мой, па-над Філістэяй узнясу покліч мой».


Маскіль. Асафа. Чаму, Божа, Ты адпіхнуў нас да скону, няўжо ўзгарэўся гнеў Твой на авечак пашы Тваёй?


Дакуль жа, Госпадзе? Ці вечна будзеш гневацца? Няўжо ўспыхне, як агонь, рэўнасць Твая?


Падтрымай нас, Божа збаўлення нашага дзеля славы імя Твайго і вызвалі нас; і будзь міласцівы да грахоў нашых дзеля імя Твайго.


Кіраўніку хору. Паводле «Лілея навучання». Асафа. Псальм.


заззяй перад Эфраімам, Бэньямінам, Манасам. Узруш сілу Тваю і прыйдзі, каб збавіць нас.


Спыніў Ты ўвесь гнеў Твой, адступіўся ад абурэння раздражнёнасці Тваёй.


Бо Госпад — шчыт наш, і ад святога Ізраэля — Валадар наш.


Бо Ты сказаў: навечна збудавана міласэрнасць, у нябёсах зацвярдзіў Ты вернасць Тваю.


і як месяц моцны, стаяць будзе вечна; і сведка верны на небе.


Бо хто на воблаках зраўняецца з Госпадам, хто стане падобны Госпаду паміж сыноў Божых?


Павярніся, Госпадзе, дакуль жа яшчэ? І будзь жа спагадны для сваіх паслугачоў.


І ўзмацую дом Юды, і збаўлю дом Язэпа, і прывяду назад іх, бо пашкадую іх; і будуць яны, як быццам Я іх не адкінуў: бо Я Госпад, Бог іх, ды выслухаю іх.


І Самуэль сказаў яму: «Што ты зрабіў?» Саўл адказаў: «Я вось бачыў, што народ адыходзіць ад мяне, а ты не прыйшоў у вызначаны час, а філістынцы сабраліся ў Міхмасе,


Адказваючы ж, той, хто паведамляў, сказаў: «Ізраэльцы ўцяклі перад філістынцамі, і вялікая пагібель сталася ў народзе; акрамя таго, і абодва сыны твае памерлі, Хофні і Пінхас, і каўчэг Божы ўзяты».