Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 4:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 Адказваючы ж, той, хто паведамляў, сказаў: «Ізраэльцы ўцяклі перад філістынцамі, і вялікая пагібель сталася ў народзе; акрамя таго, і абодва сыны твае памерлі, Хофні і Пінхас, і каўчэг Божы ўзяты».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 І адказаў вясьнік: «Ізраільцяне ўцяклі перад Філістынцамі, народ атрымаў страшную паразу, і абодва сыны твае, Хофні і Пінхас, загінулі, і Каўчэг Божы ўзяты».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 І адказваў весьнік і сказаў: пабег Ізраіль перад Філістымлянамі, і параза вялікая адбылася ў народзе, і абодва сыны твае, Офні і Фінээс, памерлі, і каўчэг Божы ўзяты.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 4:17
8 Крыжаваныя спасылкі  

І аддаў у палон магуцце Сваё і аздобу Сваю — у рукі непрыяцеля.


Святары іх палеглі ад меча, і ўдовы іх не былі аплаканыя.


Гэта ж табе знак, што станецца з тваімі абодвума сынамі, з Хофні і Пінхасам: абодва ў адзін дзень памруць.


І сказаў Госпад Самуэлю: «Вось, Я гавару слова ў Ізраэлі, што, хто пра гэта пачуе, зазвініць у абодвух вушах яго.


У дзень той Я споўню над Гэлі ўсё, што прадказаў адносна дому яго, ад пачатку і да канца.


І ён сказаў Гэлі: «Я той, што прыбыў з месца бою, і я той, што вырваўся сёння з баявога строю». Ён яму сказаў: «Што сталася, сын мой?»


І калі сказаў пра каўчэг Божы, Гэлі зваліўся з крэсла назад каля брамы і, зламаўшы сабе карак, памёр; бо ён быў чалавек стары і цяжкі; ён судзіў Ізраэль сорак гадоў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы