І сказаў: «Не падымай рукі сваёй на хлопца і не рабі яму нічога! Цяпер пераканаўся Я, што ты шануеш Бога і не пашкадаваў сына свайго адзінароднага дзеля Мяне».
ПСАЛТЫР 19:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прысуды Госпада правільныя, пацяшаюць сэрцы, запавет Госпада светлы, прасвятляе вочы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Загады ГОСПАДА слушныя, яны радуюць сэрца. Прыказаньне ГОСПАДА яснае, яно прасьвятляе вочы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) яны пахіснуліся, і ўпалі, а мы ўсталі, і стаім проста. |
І сказаў: «Не падымай рукі сваёй на хлопца і не рабі яму нічога! Цяпер пераканаўся Я, што ты шануеш Бога і не пашкадаваў сына свайго адзінароднага дзеля Мяне».
На трэці дзень, вывеўшы іх з вязніцы, сказаў: «Рабіце, што загадаў, і будзеце жыць, бо я баюся Бога.
І, калі я адыду ад цябе, возьме цябе Дух Госпадаў у месца, якога я не ведаю, і, калі я пайду і паведамлю Ахабу, ён не знойдзе цябе, дык ён заб’е мяне. А паслугач твой баіцца Госпада ад маленства свайго.
Ранейшыя ж кіраўнікі, якія былі перада мною, накладалі на народ цяжары і бралі ад іх штодзень замест хлеба сорак сікляў срэбра; але і паслугачы іх прыгняталі народ. Я ж не рабіў гэтага дзеля страху Божага,
Гэткія ўсе думкі яго; спрыяльныя шляхі яго ў любы час. Далёкія суды Твае ад аблічча яго; пагарджае ён усімі ворагамі сваімі.
РЭС. Пачатак мудрасці — пашана да Госпада, СІН. добры розум ва ўсіх, хто гэта чыніць; ТАУ. Хвала Яго трывае на векі вечныя.
Буду вызнаваць Цябе ў шчырасці сэрца, у тым, што я навучыўся судам справядлівасці Тваёй.
ЁД. Спазнаў я, Госпадзе, што прысуды Твае — справядлівасць, і па справядлівасці прынізіў Ты мяне.
Словы Госпада — словы чыстыя, срэбра, што выпрабавана агнём, ад зямлі ачышчанае, сямікратна ачышчанае.
Страх Госпадаў — ненавідзець высакамер’е, пыхлівасць, ліхую дарогу, зло, ненавідзець і крывадушныя вусны.
Таксама на сцежцы прысудаў Тваіх, Госпадзе, спадзяёмся на Цябе. Да імя Твайго і да памяці пра Цябе — прагненне душы!
Не прамаўляў Я патаемна, у цёмным закутку зямлі, не казаў я патомству Якуба: “Дарэмна шукаеце Мяне”. Я — Госпад, прамаўляю справядлівасць, абвяшчаю тое, што правільна.
Яны сказалі: «Сотнік Карнэлій, чалавек справядлівы і богабаязны, аб чым можа засведчыць увесь народ юдэйскі, атрымаў ад анёла святога даручэнне паклікаць цябе ў свой дом і выслухаць тое, што ты скажаш».
Дык уважай на добрасць ды суровасць Божую: на суровасць адносна тых, што ўпалі, і добрасць Божую да цябе, калі толькі вытрываеш у добрасці Божай, бо інакш і ты будзеш адкінуты.
І які ж другі народ так вялікі, які б меў прыказанні і справядлівыя законы, як увесь гэты закон, які я сёння прапаную вам перад вачамі вашымі?
І спявалі яны песню Майсея, паслугача Божага, і песню Ягняці, кажучы: «Вялікія і цудоўныя дзеянні Твае, Госпадзе, Божа Усемагутны; справядлівыя і праўдзівыя шляхі Твае, Валадару народаў!
І пачуў я голас іншы з ахвярніка, які казаў: «Сапраўды праўдзівыя і справядлівыя прысуды Твае, Госпадзе, Божа Усемагутны».
бо праўдзівыя і справядлівыя суды Яго. Бо Ён асудзіў распусніцу вялікую, якая разбэшчвала зямлю сваёй распустаю, і адпомсціў за кроў паслугачоў Сваіх ад рук яе».
Такім чынам, бойцеся Госпада і служыце Яму ў праўдзе і ўсім сэрцам вашым; бо вы бачылі вялікія справы, якія Ён зрабіў вам.