Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 119:106 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

106 Даю я прысягу і пастанаўляю пільнавацца прысудаў справядлівасці Тваёй.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

106 Я прысягнуў і я падняўся, каб захоўваць суды праведнасьці Тваёй.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 119:106
12 Крыжаваныя спасылкі  

І стаў цар на ўзвышэнні і заключыў запавет перад абліччам Госпада, што будуць яны хадзіць за Госпадам і будуць пільнаваць прыказанні Яго, і пастановы, і законы ўсім сэрцам і ўсёй душой і што будуць яны выконваць словы гэтага запавету, якія запісаны ў той кнізе. І ўвесь народ далучыўся да запавету.


І, стоячы на сваім месцы, заключыў ён запавет перад абліччам Госпада, каб ісці за Ім і пільнаваць прыказанні Яго, і сведчанні і законы Яго ўсім сэрцам сваім, і ўсёю душою сваёй ды спаўняць словы запавету, запісаныя ў гэтай кнізе.


далучыліся да выдатнейшых братоў сваіх, прысягаючы і абяцаючы, што будуць хадзіць паводле закону Божага, які дадзены праз руку Майсея, паслугача Божага, і што будуць спаўняць і пільнаваць усе прыказанні Госпада, Бога нашага, і пастановы Яго, і законы Яго,


і што не будзем аддаваць дачок сваіх за чужынцаў, і не будзем браць дачок іх за жонак для сыноў сваіх.


Адхіліцеся ад мяне ліхадзеі, і буду я выконваць загады Бога майго.


у Богу маю я надзею, не буду баяцца: што зробіць мне чалавек?


Чулі яшчэ аб тым, што было сказана продкам: “Не парушай прысягі, але выконвай сваю прысягу перад Госпадам”.


І яны звыш нашага спадзявання ахвяравалі сябе саміх найперш Госпаду, а затым нам па волі Божай.


І ў адказ народ сказаў: «Не будзе так, каб мы пакінулі Госпада і служылі чужым багам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы