І паведамілі Давіду, што і Ахітатэл быў у змове з Абсаломам; і сказаў Давід: «Госпадзе, прашу, пазбаў сілы параду Ахітатэла».
ПСАЛТЫР 146:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Госпад апякуецца прыхаднямі, падтрымлівае сірату і ўдаву і знішчае дарогу грэшнікаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) ГОСПАД захоўвае прыхадняў, дапамагае сіротам і ўдовам, але шлях бязбожнікаў блытае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) дае быдлу пашу ягоную і крумкача птушанятам, што клічуць Яго. |
І паведамілі Давіду, што і Ахітатэл быў у змове з Абсаломам; і сказаў Давід: «Госпадзе, прашу, пазбаў сілы параду Ахітатэла».
Тым часам Ахітатэл, бачачы, што не была выканана парада яго, асядлаў асла свайго, і ўскочыў на яго, і вярнуўся ў горад свой, у дом свой, і, даўшы загад адносна дома свайго, павесіўся і памёр, і быў пахаваны ў магіле бацькі свайго.
І сказала яму жонка яго Зарэс ды іншыя прыяцелі: «Загадай прыгатаваць высокі слуп вышынёю ў пяцьдзесят локцяў і раніцай скажы цару, каб павесілі на ім Мардахэя; і тады пойдзеш з царом вясёлы на застолле». Спадабалася яму парада, і загадаў паставіць высокі слуп.
Такім чынам, павесілі Амана на шыбеніцы, якую ён прыгатаваў для Мардахэя; і так супакоілася абурэнне цара.
Але калі Эстэр пайшла да цара, то ён загадаў у лістах адразу, каб тое ліха, якое задумаў ён супраць юдэяў, павярнулася на яго галаву і каб былі павешаны ён і сыны яго на шыбеніцы.
РЭС. Ты бачыш гэта, Ты зважаеш на пакуты і гора, каб узяць іх у рукі Твае. На Цябе пакінуты ўбогі, Ты зрабіўся апекуном сіраце.
Спявайце Богу, спявайце псальм імю Яго; учыніце дарогу Таму, Які ўзносіцца над аблокамі: імя Яму — Госпад. Усклікайце радасна перад Ім;
Пакінь сіротаў сваіх, Я ўтрымаю іх пры жыцці, і ўдовы твае хай спадзяюцца на Мяне».
Забярыце з сабою словы і навярніцеся да Госпада; кажыце Яму: «Прабач нам усю нашу злачыннасць і прымі ўсё добрае, а мы прынясём ахвяру вуснаў нашых.
“І Я прыйду судзіць вас; і буду скорым сведкам супраць чараўнікоў, і чужаложнікаў, і лжывых сведкаў, і крыўдзіцеляў наймітаў, удоў і сірот і супраць тых, што прыгнятаюць чужынца і Мяне не баяцца, — кажа Госпад Магуццяў. —
Бо мудрасць гэтага свету ёсць глупства перад Богам, бо напісана: «Ён зловіць мудрых у іх хітрасці»
І святкуй перад Госпадам, Богам тваім, і ты, і сын твой, і дачка твая, паслугач твой і паслугачка твая, і левіт, той, што ў брамах тваіх, прыбылец, і сірата, і ўдава, якая прабывае з табой у месцы, якое выбера Госпад, Бог твой, каб там было імя Яго;
Пабожнасць праўдзівая і беззаганная перад Богам і Айцом вось якая: апекавацца над сіротамі і ўдовамі, дапамагаючы ў іх бедах, ды ўсцерагчыся беззаганным ад гэтага свету.